- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад рэдакцыі. Дарагія нашыя чытачы! Больш за год не сустракаліся мы з вамі на старонках нашае газэты. Як Вы памятаеце, апошні нумар выйшаў у студзені 2009 года. Крызіс, які ўскалыхнуў сьвет, закрануў таксама й нашае выданьне. Нельга сказаць, што прычынамі нявыхаду газэты былі толькі матэрыяльныя - хапала... Болей »
Цуд на Каляды. Кажуць, у калядную ноч можа здарыцца цуд. Памятаю, як надыходзілі сьвяты, і чым бліжэй – тым больш расло нецярпеньне, вось-вось наступіць казачны момант. У дзяцінстве, прызнаюся, гэта было зьвязанае з падарункамі. Ці ж гэта ня казка – атрымаць тое, што так доўга чакаў, або, наадварот... Болей »
Небясьпечнае павуціньне. Амэрыканскія вучоныя, прафэсары сацыяльнай псыхалёгіі, некалькі гадоў назад напісалі кніжку “Стагодзьдзе прапаганды”, прысвечаную рэкляме ў шырокім сэньсе – пачынаючы ад выбарных кампаній і заканчваючы маркетынгавымі сэткамі накшталт Арыфлэйму. Назва кнігі была выбраная невыпадкова:... Болей »
Бэнэдыкт XVI прыедзе ў Беларусь Так, гэты час ужо наблізіўся. Быць можа яшчэ не вядомая дакладная ата візыту. Але галоўнае мы ўжо маем - маем зялёнае сьвятло нашых уладаў на тое, каб пілігрымка Бэнэдыкта XVI у Беларусь зьдзейсьнілася! Калі пішаш гэтыя радкі нават ня верыцца, што нешта падобнае магчыма.... Болей »
Цяжкая спадчына атэізму “Навошта ты ходзіш у касьцёл?” – на такое пытаньне даводзілася адказваць хоць раз у жыцьці кожнаму верніку. Пытаюцца найчасьцей тыя, хто ніколі ня ўдзельнічае ў імшы альбо бывае ў касьцёле толькі на сьвяты. У такія моманты некаторым з нас цяжка ўстрымацца ад таго, каб у адказ... Болей »
Расчыніце сэрцы Хрысту Чаму на Беларусі на Вялікдзень заўсёды цёпла і сонечна? Ня памятаю такога, каб надвор’е было дрэннае, незалежна ад таго, калі мы сьвяткуем. Гэтага самага сьветлага сьвята ўсе чакаюць з захапленьнем. У кожнага з нас пасьля складанага пэрыяду посту, разважаньняў і вымаганьняў наступае... Болей »
Вялікі Пост - шлях ачышчэньня З Папяльцовае серады пачаўся пост. Падзея ў жыцьці хрысьціяніна, з аднаго боку, звычайная, бо паўтараецца з года ў год, а з другога – выключная. Кожны раз гэтыя 40 дзён становяцца для нас і выпрабаваньнем, і абяцаньнем, шляхам збаўленьня і шляхам пакуты. І кожны раз нашыя... Болей »
Хрыстус нарадзіўся! Глёрыя! Яшчэ гучаць у касьцёлах калядкі, стаяць стаенкі, нагадваючы нам пра цуда, якое паўтараецца што-год, аднак якога з кожным годам чакаеш усё больш і больш. Цуда гэтае - Божае Нараджэньне. Гледзячы на тое, як упрыгожаныя нашыя дамы і вуліцы гораду, на ялінку і ясьлі ў касьцёле... Болей »
Узвышэньне Сьвятога Крыжа У верасні мы традыцыйна адзначаем сьвята Узвышэньня Сьвятога Крыжа. Сьвяты і ўрачыстасці Касьцёл дае нам таксама для таго, каб у нас была магчымасць паразважаць пра тыя ці іншыя бакі нашага жыцьця з Богам і ў Ім, памаліцца і падумаць аб гэтым. Таму мы прапануем паразважаць разам... Болей »
Ян Павал ІІ наведаў Беларусь ...і застаўся ў Валожыне Так, насамрэч у Валожыне, бо менавіта там 7 ліпеня быў урачыста адкрыты першы ў Беларусі помнік Вялікаму Папу Яну Паўлу ІІ на некасьцёльнай тэрыторыі. Амаль з самага ранку 7 ліпеня звонку і ўнутры Валожынскага парафіяльнага касьцёла Сьвятога Юзафа... Болей »