- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вялікі Пост - шлях ачышчэньня З Папяльцовае серады пачаўся пост. Падзея ў жыцьці хрысьціяніна, з аднаго боку, звычайная, бо паўтараецца з года ў год, а з другога – выключная. Кожны раз гэтыя 40 дзён становяцца для нас і выпрабаваньнем, і абяцаньнем, шляхам збаўленьня і шляхам пакуты. І кожны раз нашыя сэрцы заміраюць у чакань- ні цудоўных пераменаў, якія прынясе гэтая дарога. Звычай пасціцца вядомы яшчэ з дахрысціянскіх часоў. У старажытнасці юдэі ўстрымліваліся ад ежы, маліліся і прыносілі ахвяры, калі народу пагражала небясьпека альбо бедзтва. Распачыналі пост таксама тыя асобы, якіх напаткала гора (сьмерць блізкага чалавека, напрыклад) або чакала важная падзея (40-дзённы пост Майсея перад прыняцьцем Дэкалёгу). Падчас посту юдэі пераапраналіся ў рыззё, здымалі абутак, пасыпалі галаву попелам, - звычай які дайшоў да нашых часоў. Сынагогі ў такія дні напаўняліся стонам і енкам: у сьлязах роспачы вымальвалася прабачэньне.