- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ян Павал ІІ наведаў Беларусь ...і застаўся ў Валожыне Так, насамрэч у Валожыне, бо менавіта там 7 ліпеня быў урачыста адкрыты першы ў Беларусі помнік Вялікаму Папу Яну Паўлу ІІ на некасьцёльнай тэрыторыі. Амаль з самага ранку 7 ліпеня звонку і ўнутры Валожынскага парафіяльнага касьцёла Сьвятога Юзафа пачалі зьбірацца вернікі. Бліжэй да 12 гадзінаў пад’язджалі высокія госьці ўрачыстасьці - Апостальскі нунцый у Беларусі Марцін Відавіч, біскуп Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, кс. архімандрыт Сяргей Гаек МІС, Апостальскі візытатар для грэка-каталікоў у Беларусі, в.а. амбасадара Рэспублікі Польшча, дыпляматы, прадстаўнікі дзяржаўных уладаў розных узроўняў. Прыбыла таксама больш 20 сьвятароў з розных куточкаў Беларусі, шматлікія прадстаўнікі прэсы. Калі а 12 гадзіне распачалася ўрачыстая сьвятая Імша, якую цэлебраваў Апостальскі нунцый арцыбіскуп Марцін Відавіч, касьцёл быў поўны вернікаў, якіх сабралося некалькі тысячаў.