- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бэнэдыкт XVI прыедзе ў Беларусь Так, гэты час ужо наблізіўся. Быць можа яшчэ не вядомая дакладная ата візыту. Але галоўнае мы ўжо маем - маем зялёнае сьвятло нашых уладаў на тое, каб пілігрымка Бэнэдыкта XVI у Беларусь зьдзейсьнілася! Калі пішаш гэтыя радкі нават ня верыцца, што нешта падобнае магчыма. Што Сьвяты Айцец упершыню ступіць на беларускую зямлю, асабіста блаславіць наш народ і нашую Айчыну. Вы проста ўявіце сабе, якая гэта ласка! Варта ўзгадаць, як марыў аб гэтым Ян Павал ІІ, колькі крокаў і намаганьняў зрабіў ён дзеля гэтага, але так і не атрымалася. З розных прычынаў, але галоўнымі былі насамрэч палітычныя. Але Сьвяты Айцец прыедзе, наведае нашую Зямлю. Так паабяцаў Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з дзяржсакратаром Вытыкану кардыналам Тарчызіо Бэртонэ, які з 18 па 22 чэрвеня быў у Беларусі. Адразу ўсплываюць у памяці словы кс. Уладыслава Завальнюка, які напярэдадні візыту кардынала Бэртонэ сказаў у сваім казаньні, што такая высокапастаўленая асоба як кардынал Бэртонэ, які зьяўляецца дзяржаўным сакратаром Паы Рымскага, прыязджае ў Беларусь, каб пракласьці сьцежку Папе Бэнэдыкту XVI, што не пасьпее яна зарасьці, як на нашую зямлю ступіць Сьвяты Айцец.