- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Узвышэньне Сьвятога Крыжа У верасні мы традыцыйна адзначаем сьвята Узвышэньня Сьвятога Крыжа. Сьвяты і ўрачыстасці Касьцёл дае нам таксама для таго, каб у нас была магчымасць паразважаць пра тыя ці іншыя бакі нашага жыцьця з Богам і ў Ім, памаліцца і падумаць аб гэтым. Таму мы прапануем паразважаць разам з намі сёньня, што такое Крыж у нашым жыцьці. З маленства нам кажуць, што наш лёс, цяжкасьці ў жыцьці, праблемы і новыя ступені – гэта крыж, дадзены нам Панам, які мы мусім вынесьці ў Ягоны гонар. Але бывае, што гэтыя словы мы чуем так часта, што часам нават не задумваемся над іх сур’ёзнасьцю. Каб як мага паўней адчуць адказнасьць за гэта, трэба ўспомніць Крыжовы Шлях нашага Пана Езуса Хрыста і зразумець, што ён, улюбёны Збаўца, заўсёды застаецца прыкладам для нас. І калі глядзець на наш крыж праз прызму Сьвятога Крыжа Збаўцы, можна ўбачыць тут два асноўных моманты, аспэкты, у якіх мы можам старацца разумець значэньне нашага жыцьцёвага крыжа.