- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цуд на Каляды. Кажуць, у калядную ноч можа здарыцца цуд. Памятаю, як надыходзілі сьвяты, і чым бліжэй – тым больш расло нецярпеньне, вось-вось наступіць казачны момант. У дзяцінстве, прызнаюся, гэта было зьвязанае з падарункамі. Ці ж гэта ня казка – атрымаць тое, што так доўга чакаў, або, наадварот, зусім і ня думаў, што твае мары калі-небудзь зьдзейсьняцца, а вось яна – ляжыць перад табой, пабліскваючы шаўковым адзеньнем, новая лялька. Памятаю, што мне нават не патрэбны быў чырвонаносы Дзед Мароз (ва ўзросьце 3 гадоў я хутка разабралася, што барада ў пераапранутага дзядзькі фальшывая, а Сьнягуркі з келіхам шампанскага у рукох не пасуюць да казачнага сьвету). Але паколькі ўсе дзеці ведаюць, што ўсё яшчэ наперадзе, я цярпліва чакала дарослага жыцьця, у якім усё іншае: сапраўдны, а ня лялечны посуд, сапраўдная, а не дзіцячая касмэтыка, і... сапраўдныя цуды.