be

Трацяк Янка

Трацяк Янка

ЯЯнка (Іван Іванавіч) Трацяк (нар. 17.03.1956 г. у в. Труханава, Гродзенскай вобл., Смаргонскага раёна), кандытат і дацэнт культуралогіі, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, навуковец, літаратар. У 1985 г. скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (філалагічны факультэт, беларуская і руская мова і літаратура). Працаваў настаўнікам у школах Смаргонскага, Ашмянскага і Гродзенскага раёнаў. Ад 1991 г. – на кафедры беларускай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы на пасадах навуковага супрацоўніка загадчыка лабараторыі, выкладчыка. У 1997 г. скончыў аспірантуру (завочна) пры кафедры беларускай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “тэорыя і гісторыя культуры”. У 2000 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на ступень кандыдата культуралогіі па тэме “Культурна-асветніцкая дзейнасць беларускіх каталіцкіх святароў (пачатак ХХ ст. – 1939 г.)”. Прысвоена званне дацэнта культуралогіі (2003). У 2001 – 2020 гг. працаваў на пасадзе дацэнта кафедры беларускай культуры ГрДу імя Янкі Купалы (у 2013 кафедра была рэарганізаваная ў кафедру турызму і культурнай спадчыны). Ад 2017 г. – галоўны рэдактар альманаха Гродзенскага абласнога аддзела Саюза беларускіх пісьменнікаў “Новы Замак”.

З’яўляецца аўтарам трох навучальных дапаможнікаў, дзвюх манаграфій, кнігі прозы “Саветы” і кнігі пародый “Партрэты ў інтэр’еры Гародні”, а таксама каля двухсот публікацый гісторыка-культуралагічнай тэматыкі, публіцыстыкі і твораў мастацкай літаратуры.

Трацяк Янка. Выданьні

Беларускае каталіцкае духавенства ў сацыякультурным працэсе першай паловы ХХ стагоддзя
pdf

Беларускае каталіцкае духавенства ў сацыякультурным працэсе першай паловы ХХ стагоддзя

Арганізацыя беларускага душпастырства ва ўмовах канфесійна-нацыянальнай палітыкі 1913–1939 гадоў
Трацяк Янка

Разглядаюцца шматгранныя аспекты з дзейнасці беларускага каталіцкага духавенства, а менавіта: прававыя асновы і арганізацыя ксяндзоў-беларусаў у пераломныя моманты (1914–1921 гг.), віды і змест душпастырскай і грамадска-культурнай працы беларускага каталіцкага духавенства ва ўмовах ціску і праследу канфесійнай... Болей »

Саветы
pdf

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Трацяк Янка

Падзеі ў рамане-хроніцы разгортваюцца ў 1939 – 1941 гг. у Заходняй Беларусі. Сюжэтную канву складаюць такія вельмі спрэчныя і неадназначныя ў беларускай гістарыяграфіі з’явы, як прыход Чырвонай Арміі, усталяванне савецкай улады, калектывізацыя, раскулачванне, рэпрэсіўная і культурная палітыка; прасочваецца... Болей »

Культурны турызм
pdf

Культурны турызм

культурна-асветніцкі турызм, культурна-пазнавальны турызм, этнакультурны турызм
Трацяк Іван

Навучальна метадычны дапаможнік ўключае праграму, кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, тэсты, кантрольныя пытанні, агляд літаратуры. Разлічаны на студэнтаў па спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць», выкладчыкаў ВНУ і каледжаў, работнікаў турыстычнай сферы.... Болей »

Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыякультурнай ідэнтыфікацыі
pdf

Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыякультурнай ідэнтыфікацыі


Трацяк Янка

Манаграфія прысвечана праблемам нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларускага каталіцкага духавенства. Разгледжана шырокае кола праблемных пытанняў: ад біблейска-хрысціянскіх каштоўнасцей еўрапейскай культуры, якія спрыялі творчаму дынамізму нацыянальных культурных каштоўнасцей кожнага этнасу і нацыі, да непасрэднага... Болей »

Партрэты ў інтэр’эры Гародні
pdf

Партрэты ў інтэр’эры Гародні

Пародыі, эпіграмы
Трацяк Янка

Янка (Іван Іванавіч) Трацяк (17.03.1956, Гродзенская вобл., Смаргонскі р-н, в. Труханава), культуролаг, дацэнт кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, загадчык навучальна-даследчага сектару этнічнага турызму пры факультэце турызму і сэрвісу.... Болей »

Уводзіны ў турызм
pdf

Уводзіны ў турызм

Навучальна-метадычны дапаможнік па аднайменнай дысцыпліне для студэнтаў па спецыяльнасці «турызм і гасціннасць»
Трацяк Янка

Метадычныя рэкамендацыі ўключаюць навучальную праграму, кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, тэсты, кантрольныя пытанні, агляд літаратуры. Разлічаны на студэнтаў па спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць».... Болей »

Гісторыя беларускай культуры
pdf

Гісторыя беларускай культуры

дапаможнік
Габрусевіч Сяргей, Токць Сяргей, Трацяк Янка - складальнікі

Курс “Гісторыі беларускай культуры” ўключаны ў праграмы многіх вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Гарадзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы выдаў дапаможнік для студэнтаў, які ўключае кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, кантрольныя пытанні, тэматыку... Болей »

Біблія ў кантэксце беларускай культуры
pdf

Біблія ў кантэксце беларускай культуры

Вучэбны дапаможнік
Трацяк Іван

Біблія – “кніга кніг” хрысьціян і юдэяў. Значэньне Бібліі як крыніцы культуры, літаратуры і мастацтва многіх народаў сьвету цяжка пераацаніць. Праз Біблію да многіх народаў дайшлі ня толькі “словы Божыя”, але і розныя вобразы, што леглі ў аснову мастацкіх і літаратурных твораў. Біблія ў кантэксьце... Болей »

Новы замак 2018
pdf

Новы замак 2018

літаратурны альманах. Гродна
Трацяк Янка - укл.

Напалеон Банапарт стаяў каля маленькага акенца і ўглядаўся ў ноч. Вар'яцела бязлітасная завіруха, ломячы галіны на дрэвах, зрываючы з хат саламяныя стрэхі. Але нічога гэтага вялікі палкаводзец не бачыў, бо ў вачах стаяў адзін і той жа ранішні малюнак: заснежанае поле, ледзь прыкметная каляіна ад саней... Болей »

Новы замак 2017
pdf

Новы замак 2017

літаратурны альманах. Гродна
Трацяк Янка - укл.

Кароль Швецыі Карл XII сядзеў за накрытылл сталом у сялянскай хаце і няспешна снедаў у адзіноце. 3 нядаўняга часу ён забараніў, насуперак прыдворнаму этыкету, яшчэ каму-кольвек прысутнічаць у час трапезы. Карл даеў салдацкую кашу, запіў некалькімі глыткаллі крынічнай вады і выцер вусны сурвэткай. Пасля... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org