be

Трацяк Янка

Трацяк Янка

ЯЯнка (Іван Іванавіч) Трацяк (нар. 17.03.1956 г. у в. Труханава, Гродзенскай вобл., Смаргонскага раёна), кандытат і дацэнт культуралогіі, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, навуковец, літаратар. У 1985 г. скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (філалагічны факультэт, беларуская і руская мова і літаратура). Працаваў настаўнікам у школах Смаргонскага, Ашмянскага і Гродзенскага раёнаў. Ад 1991 г. – на кафедры беларускай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы на пасадах навуковага супрацоўніка загадчыка лабараторыі, выкладчыка. У 1997 г. скончыў аспірантуру (завочна) пры кафедры беларускай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “тэорыя і гісторыя культуры”. У 2000 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на ступень кандыдата культуралогіі па тэме “Культурна-асветніцкая дзейнасць беларускіх каталіцкіх святароў (пачатак ХХ ст. – 1939 г.)”. Прысвоена званне дацэнта культуралогіі (2003). У 2001 – 2020 гг. працаваў на пасадзе дацэнта кафедры беларускай культуры ГрДу імя Янкі Купалы (у 2013 кафедра была рэарганізаваная ў кафедру турызму і культурнай спадчыны). Ад 2017 г. – галоўны рэдактар альманаха Гродзенскага абласнога аддзела Саюза беларускіх пісьменнікаў “Новы Замак”.

З’яўляецца аўтарам трох навучальных дапаможнікаў, дзвюх манаграфій, кнігі прозы “Саветы” і кнігі пародый “Партрэты ў інтэр’еры Гародні”, а таксама каля двухсот публікацый гісторыка-культуралагічнай тэматыкі, публіцыстыкі і твораў мастацкай літаратуры.

Трацяк Янка. Выданьні

Białoruskie Zeszyty Historyczne 12
pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne 12


* Konstytucja Wielkiego Księstwa Litewskiego 1919 roku (Zenowiusz Ponarski) * Prawosławne monastery Podlasia w latach 1786-1789 (Hienadź Siemianczuk) * Kempa Tomasz, Działalność hetmana Konstantego Iwanowicza Ostrogskiego na polu prawosławia * Mironowicz Eugeniusz, Mniejszości narodowe... Болей »

Сьвіцязь 1(4)1995
pdf

Сьвіцязь 1(4)1995

Гістарычна-культурны часопіс Гарадзеншчыны

* "...Параўноўваць сябезь вялікімі не спрабаваў". З Антонам Ляшчынскім гутарыць Алена Бракала * Кніжная паліца * Лістаабмен * Богуш Сяргей, Прозвішчы Любча і яго ваколіц * Гіль Сямён, Вершы * Гінтаўт Франц, Марыя Дамінікаўна Аўлачынская (Луцэвіч) * Казлоўскі Руслан, Маргіналі... Болей »

Сьвіцязь 1/1994
pdf

Сьвіцязь 1/1994

Гістарычна-культурны часопіс Гарадзеншчыны

Сяргей Габрусевіч. Слова да чытача # З Францам Гінтаўтам размаўляе Руслан Казлоўскі # Андрэй Майсяёнак. Фонд Храптовіча на Гродзеншчыне # Уладзімір Урбановіч. Саламон Майман — філосаф з Мірскай акадэміі # Валеры Чараліца. Аўтограф на кнізе # Юры Гумянюк. Рэтраспэктыва # Андрэй Пяткевіч. Я пайшоў блізкі... Болей »

Беларуская культурная прастора ў сферы турыстычнай індустрыі

Беларуская культурная прастора ў сферы турыстычнай індустрыі


Трацяк Янка

Ігнараванне шматлікіх элементаў беларускай традыцыйнай культуры ў сучасным працэсе турыстычнай індустрыі значна збядняе апошнюю, робіць нацыянальны турыстычны прадукт аднастайным, нецікавым і непрываблівым, што негатыўна адклікаецца ў матывацыях турыстаў. Мала задзеянымі застаюцца ментальныя і традыцыйныя... Болей »

Беларуская хрысціянская дэмакратыя ў сацыякультурным працэсе

Беларуская хрысціянская дэмакратыя ў сацыякультурным працэсе

1921 - 1939 гг.
Трацяк Янка

У міжваенны перыяд Беларуская хрысціянская дэмакратыя стала адной з найбольш папулярных і масавых арганізацый у культурным і палітычным жыцці насельніцтва Заходняй Беларусі, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы з боку рэлігійных і свецкіх уладаў. Істотнай заслугай беларускіх хрысціян дэмакратаў была практыка... Болей »

Вытокі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі

Вытокі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі

(БХДЗ – БХД)
Трацяк Янка

Беларускі хрысціянска-дэмакратычны рух пачатку ХХ ст. – 1939 г. адыграў значную ролю ў гісторыі беларускай культуры, палітычнай думкі, хрысціянскага і нацыянальнага ўсведамлення народу. Упершыню беларусы як хрысціяне-дэмакраты арганізацыйна заявілі пра сябе ў сакавіку 1917 г. у Пецярбурзе, а пасля ў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org