- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Курс “Гісторыі беларускай культуры” ўключаны ў праграмы многіх вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Гарадзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы выдаў дапаможнік для студэнтаў, які ўключае кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, кантрольныя пытанні, тэматыку рэфератаў, шырокі агляд літаратуры. Падручнік створаны такім чынам, што інфармацыя падаецца ў тэзіснай форме, што дазваляе распрацоўваць тэмы самастойна, ствараючы сваё бачанне той ці іншай тэмы. Можа быць базавай крыніцай, якая дае магчымасць прошуку шырэйшых звестак у іншых крыніцах. Дапаможнік зацверджаны Міністэрствам адукацыі Беларусі. Адрасаваны студэнтам, выкладчыкам, культуразнаўцам. (Н.Г.)