- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падзеі ў рамане-хроніцы разгортваюцца ў 1939 – 1941 гг. у Заходняй Беларусі. Сюжэтную канву складаюць такія вельмі спрэчныя і неадназначныя ў беларускай гістарыяграфіі з’явы, як прыход Чырвонай Арміі, усталяванне савецкай улады, калектывізацыя, раскулачванне, рэпрэсіўная і культурная палітыка; прасочваецца абагульняючы вобраз Саветаў. У творы цесна пераплятаюцца між сабою рэальнасць гістарычных падзеяў (аўтарам выкарыстаны архіўныя, мемуарныя, дакументальныя і навуковыя матэрыялы) і мастацкі вымысел як аўтарскія інтэрпрэтацыі і спробы рэканструкцыі тых падзей. У хроніцы ёсць цікавыя матэрыялы і інфармацыя для мясцовых краязнаўцаў, гісторыкаў, настаўнікаў, літаратараў і ўсіх, хто цікавіцца рознабаковай гісторыяй свайго краю.