- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міхась Скобла нарадзіўся 23 лістапада 1966 года на хутары паблізу мястэчка Дзярэчын на Зэльвеншчыне. Закончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу (1984), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1991). Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопісаў „Роднае слова” і „Бярозка”, у Міністэрстве культуры і друку, у Дзяржаўным камітэце па друку, у выдавецтве „Беларускі кнігазбор”. Вядзе аўтарскую праграму „Вольная студыя” на Радыё Свабода (з 1998). Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (з 1991). З’яўляецца намеснікам старшыні Саюза (з 2002).
Выдаў паэтычныя кнігі: „Вечны Зніч” (1990), „Вочы Савы” (1994), „Нашэсце Поўні” (2001), зборнік літаратурных пародый „Розгі ў розніцу” (1993), зборнік вершаў для дзяцей „Камень-перунок” (1998), кнігу артыкулаў і эсэ „Дзярэчынскі дыярыюш” (1999). Уклаў дзве паэтычныя анталогіі: „Краса і сіла: беларуская паэзія ХХ стагоддзя” (2003) і „Галасы з-за небакраю: паэзія свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя” (2008).
На высокім тэксталагічным узроўні падрыхтаваў і выдаў у серыі „Беларускі кнігазбор” аднатомавікі твораў Уладзіміра Жылкі (1998), Ларысы Геніюш (2000), Рыгора Крушыны (2005), Рыгора Барадуліна (2008). Таксама ўклаў і выдаў том эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш „Каб вы ведалі” (2005) і зборнік выбраных твораў Анатоля Сыса „Лён” (2006).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2000).
Паэт выдаткаваў сваю Дзяржаўную прэмію СССР на пасадку лесу ў Петрыкаўскім раёне на беразе Прыпяці і перадаў 26 мільёнаў савецкіх рублёў (сёньня гэта прыкладна 26 мільёнаў даляраў) на пабудову дамоў для чарнобыльскіх перасяленцаў. Ці захоча беларуская дзяржава на знак удзячнасьці прадаставіць кватэру... Болей »
У 60-я яго імя фігуравала ў данясеньнях старшыні КДБ СССР, адрасаваных ЦК КПСС. У 70-я ён выдаў кнігу “Ветрана”, якая стала прадвесьнікам галоснасьці. У 80-я рэдагаваў тыднёвік “ЛіМ”, які за лічаныя гадзіны зьнікаў з шапікаў “Саюздруку”. У 90-я з трыбуны Вярхоўнага Савету абвесьціў дату дзяржаўнага сьвята... Болей »
У Менску прайшлі прэм’ерныя паказы дакумэнтальнага фільма “Суд над камунізмам”. Чаму масквічы любяць фатаграфавацца з маскарадным Сталіным, а ў Беларусі да гэтай пары стаяць помнікі забойцам? Гасьцямі перадачы – стваральнікі стужкі Кася Камоцкая і Віктар Корзун. - Нам хацелася паказаць шляхі пошуку загінулых... Болей »
Аздобленыя ім кнігі неаднойчы адзначаліся на разнастайных кніжных біенале. Напрыклад, “Палата кнігапісная” Міколы Нікалаева атрымала Гран-пры на айчынным конкурсе “Мастацтва кнігі”. Чаму ж сёньня ў Беларусі ілюстраваньнем кніг займаюцца аматары, а кнігарні літаральна заваленыя сумнеўнай з гледзішча мастацкага... Болей »
Прэзэнтацыя кнігі Паліны Качатковай “Гняздо-2” невыпадкова прайшла ў вёсцы Стаўры пад Воршай. На думку аўтаркі, нацыянальная культура павінна больш актыўна праяўляць сябе менавіта на памежжы. Ці зможа беларуская кніга спыніць “русский мир”, які на Віцебшчыне пачуваецца даволі камфортна? Празаік Паліна... Болей »
Пакуль у сацсетках ідзе слоўная вайна зь лектарам БДУ, які залічыў Рыгора Барадуліна да нацыстаў (за яго прыналежнасьць да БНФ), маладыя прыхільнікі народнага паэта рыхтуюць да выданьня вушацкі фальклёр у барадулінскіх запісах. Што будзе ўяўляць зь сябе альбом пад назвай “Падарунак для Барадуліна”? Госьцем... Болей »
Выйшла ў сьвет “Гісторыя сярэднявечнай Эўропы V–ХV ст.”, дзе падзеі, што адбываліся на вялізнай тэрыторыі ад Партугаліі да Паволжа, упершыню разглядаюцца зь беларускіх пазыцый. Са старонак кнігі можна даведацца пра ўдзел нашых продкаў у гусіцкіх войнах у Чэхіі, пра тое, як нашы князі кіравалі Крымам... Болей »
У эпоху чытацкае крызы кнігі гэтага пісьменьніка расхопліваюцца ў кнігарнях, а для іх прэзэнтацый выбіраюцца ўсё больш прасторныя залі. Яго раманы перакладаюцца на ангельскую, нямецкую, расейскую, швэдзкую мовы. У чым сакрэт посьпеху творцы, і пра што яго новы раман “Возера радасьці”? Госьцем перадачы... Болей »
Яна грае на дзесяці музычных інстумэнтах, у тым ліку на дудзе, які традыцыйна лічыцца мужчынскім. Яна піша вершы і музыку, яна выконвае ўласныя песьні і зьяўляецца мастацкім кіраўніком адразу некалькіх гуртоў. Яна пераплятае старыя кнігі і зьяўляецца тварам мадэльнай агенцыі. Госьцем перадачы – мастачка... Болей »
Апошнім часам ён выступае пераважна ў лесе, дзе канцэрты не рэглямэнтуюцца ідэалягічнымі аддзеламі. Ён вандруе па краіне ад Гомеля, у якім прапісаны, да Талькі пад Пухавічамі, дзе штогод ладзіць лясны Талькаўскі фэст і дзе на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах быў у адной камандзе са Сьвятланай Алексіевіч.... Болей »