- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міхась Скобла нарадзіўся 23 лістапада 1966 года на хутары паблізу мястэчка Дзярэчын на Зэльвеншчыне. Закончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу (1984), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1991). Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопісаў „Роднае слова” і „Бярозка”, у Міністэрстве культуры і друку, у Дзяржаўным камітэце па друку, у выдавецтве „Беларускі кнігазбор”. Вядзе аўтарскую праграму „Вольная студыя” на Радыё Свабода (з 1998). Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (з 1991). З’яўляецца намеснікам старшыні Саюза (з 2002).
Выдаў паэтычныя кнігі: „Вечны Зніч” (1990), „Вочы Савы” (1994), „Нашэсце Поўні” (2001), зборнік літаратурных пародый „Розгі ў розніцу” (1993), зборнік вершаў для дзяцей „Камень-перунок” (1998), кнігу артыкулаў і эсэ „Дзярэчынскі дыярыюш” (1999). Уклаў дзве паэтычныя анталогіі: „Краса і сіла: беларуская паэзія ХХ стагоддзя” (2003) і „Галасы з-за небакраю: паэзія свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя” (2008).
На высокім тэксталагічным узроўні падрыхтаваў і выдаў у серыі „Беларускі кнігазбор” аднатомавікі твораў Уладзіміра Жылкі (1998), Ларысы Геніюш (2000), Рыгора Крушыны (2005), Рыгора Барадуліна (2008). Таксама ўклаў і выдаў том эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш „Каб вы ведалі” (2005) і зборнік выбраных твораў Анатоля Сыса „Лён” (2006).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2000).
Уладзімеру Някляеву неўзабаве спаўняецца 70 гадоў. Для пісьменьніка і палітыка век зусім не пэнсійны. Якой мусіць быць паэзія ў эпоху відовішчаў, і чаму беларускія палітыкі за дзяржавай ня бачаць Айчыны? Напярэдадні юбілею з творцам пагутарыў Міхась Скобла. ... Болей »
28 песьняў на вершы Яўгеніі Янішчыц склалі новы альбом Тацьцяны Беланогай «Матылёк». Чым актуальная паэтка, жыцьцёвы шлях якой трагічна абарваўся дваццаць восем гадоў таму? Аўтарка альбому — госьцем перадачы. ... Болей »
Выйшла ў сьвет кніга пра Эльжбету Смулэк (Эльжбету Смулкову) — першага амбасадара Польшчы ў незалежнай Беларусі і пажыцьцёвага пасла беларушчыны ў Варшаве. Аўтар кнігі Валер Каліноўскі — госьцем перадачы. ... Болей »
Новая кніга Насты Кудасавай “Маё невымаўля” напоўненая залацінкамі новых словаў, як акварыюм залатымі рыбкамі: нізкімныя ночы, ехаць чалавекаспынам, у вачах сабакі невыгаўкны сьвет. Што прымушае яе ствараць свой уласны слоўнік? Самая арыгінальная сучасная паэтка – госьцяй перадачы. ... Болей »
Анатоль Санаценка пасьля пяці кніг па-расейску перайшоў на беларускую мову – нядаўна выйшла ў сьвет яго першая “роднамоўная” кніга. Па словах Анатоля, толькі па-беларуску ён можа сумаўляцца са сваімі героямі і продкамі, якія жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Пісьменьнік і рэдактар “Бабруйскага кур’ера”... Болей »
Ён першым у беларускай літаратуры напісаў гістарычныя раманы пра стварэньне БНР і БССР, дзе бальшавіцкія дзеячы, чыімі імёнамі па сёньня называюцца сотні вуліц па ўсёй Беларусі, выглядалі далёка не героямі. Дзякуючы яму, да чытача прыйшла “Старажытная Беларусь” Міколы Ермаловіча і “Споведзь” Ларысы Геніюш.... Болей »
Падчас нядаўняга візыту ў Ватыкан кіраўнік Беларусі падараваў Папу Рымскаму копію Крыжа Эўфрасіньні Полацкай. Што гэта азначае на мове дыпляматыі, колькі існуе копій нацыянальнай сьвятыні беларусаў, і чаму ніводная зь іх не супадае з арыгіналам па сваіх памерах? Госьцем перадачы – гісторык Сяргей Тарасаў. ... Болей »
Ці здольныя на моўны ўчынак – валявы акт дзеля мовы – першы прэзыдэнт Беларусі, першы нобэлеўскі ляўрэат і ўласна беларускі народ? Госьцем перадачы – аўтар кнігі “Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам”. ... Болей »
У нядаўнім “Кніжным арсэнале” ў Кіеве бралі ўдзел і беларускія пісьменьнікі ды выдаўцы. Чаму беларускае кнігавыданьне выглядае блякла на тле кнігавыданьня ўкраінскага? Чаму раман на беларускую тэматыку стаў бэстсэлерам у Польшчы і ва Ўкраіне, але застаецца невядомым беларускаму чытачу? Госьцяй перадачы... Болей »
Днямі ў Менску скончыў працу Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў беларускай культуры, у якім браў удзел Арнольд Макмілін. Ён аўтар літаратуразнаўчых манаграфій пра беларускую літаратуру на эміграцыі, пра беларускае пісьменства ХХ стагодзьдзя, а неўзабаве выйдзе ў сьвет яго кніга пра маладую беларускую паэзію... Болей »