be

Скобла Міхась

Скобла Міхась

Міхась Скобла нарадзіўся 23 лістапада 1966 года на хутары паблізу мястэчка Дзярэчын на Зэльвеншчыне. Закончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу (1984), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1991). Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопісаў „Роднае слова” і „Бярозка”, у Міністэрстве культуры і друку, у Дзяржаўным камітэце па друку, у выдавецтве „Беларускі кнігазбор”. Вядзе аўтарскую праграму „Вольная студыя” на Радыё Свабода (з 1998). Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (з 1991). З’яўляецца намеснікам старшыні Саюза (з 2002).

Выдаў паэтычныя кнігі: „Вечны Зніч” (1990), „Вочы Савы” (1994), „Нашэсце Поўні” (2001), зборнік літаратурных пародый „Розгі ў розніцу” (1993), зборнік вершаў для дзяцей „Камень-перунок” (1998), кнігу артыкулаў і эсэ „Дзярэчынскі дыярыюш” (1999). Уклаў дзве паэтычныя анталогіі: „Краса і сіла: беларуская паэзія ХХ стагоддзя” (2003) і „Галасы з-за небакраю: паэзія свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя” (2008).

На высокім тэксталагічным узроўні падрыхтаваў і выдаў у серыі „Беларускі кнігазбор” аднатомавікі твораў Уладзіміра Жылкі (1998), Ларысы Геніюш (2000), Рыгора Крушыны (2005), Рыгора Барадуліна (2008). Таксама ўклаў і выдаў том эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш „Каб вы ведалі” (2005) і зборнік выбраных твораў Анатоля Сыса „Лён” (2006).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2000).

Скобла Міхась. Выданьні

Вольная студыя

Вольная студыя

Сяргей Законьнікаў: Мы плывем па рацэ гісторыі са зьвязанымі рукамі
Скобла Міхась

Зорны час часопісу “Полымя” прыпадае на 1986-2002 гады, калі ягоным галоўным рэдактарам быў Сяргей Законьнікаў. А чым беларускія літаратурныя часопісы сталі сёньня, калі іх цалкам кантралюе дзяржава? І чаму традыцыйны Дзень беларускага пісьменства нагадвае баль падчас чумы? Пра гэта – у гутарцы з паэтам... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Генадзь Драздоў: Дэвіз “пагонічаў” – Бог, нацыя, асоба
Скобла Міхась

Да 25-годзьдзя суполкі “Пагоня” выходзіць у сьвет альбом твораў мастакоў, якія ўваходзяць у гэтае аб’яднаньне. Як ставіцца да “Пагоні” афіцыйны Саюз мастакоў? Чаму “пагонічы” адмовіліся прымаць дзяржаўныя ўзнагароды і выконваць заказы ад улады? Што не дае “Пагоні” распасьціся? Госьцем перадачы – старшыня... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Вольга Іпатава: Улада патрабавала, каб пісьменьнікі сталі на калені
Скобла Міхась

Калі выйшаў раман пісьменьніцы “Альгердава дзіда”, яго прэзэнтацыі прайшлі ў дзясятках навучальных і культурных установаў Віцебску. У выніку ў горадзе зьявіўся конны помнік князю Альгерду. А першыя яе гістарычныя творы ўспрыняў у штыкі шэры кардынал афіцыёзнай гістарыяграфіі Абэцадарскі. Госьцем перадачы... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Маланкі і папялішчы Алеся Наўроцкага
Скобла Міхась

У брэжнеўскія часы ён публічна пратэставаў супраць карнай псыхіятрыі ў СССР. Пазбаўлены працы і сродкаў для існаваньня, шукаў падтрымкі ў акадэміка Сахарава. Дзесяцігодзьдзямі пісаў “у стол”. У “Беларускім кнігазборы” выйшла “Выбранае” пісьменьніка-дысыдэнта Алеся Наўроцкага. Госьцем перадачы – укладальнік... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Навошта ў Віцебску помнік прыёмнаму сыну хана Батыя?
Скобла Міхась

Кананізаваны Расейскай Праваслаўнай царквой і ўслаўлены Сяргеем Эйзэнштэйнам Аляксандар Неўскі быў верным васалам Залатой Арды і нават прыёмным сынам хана Батыя. Наўрад ці пра гэта ведаюць жыхары Віцебску, дзе расейскаму князю нядаўна ўсталявалі помнік. Госьцем перадачы – гісторык Сяргей Тарасаў. — Слушна... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Бібліятэка пры Каложы – цэнтар геніюшазнаўства?
Скобла Міхась

Сёлета пры старажытнай Каложы ў Горадні была заснаваная бібліятэка імя Ларысы Геніюш. Кім ёсьць знакамітая паэтка для праваслаўнай царквы? Ці стане бібліятэка пляцоўкай для Геніюшаўскіх чытаньняў, якія ўлады не дазваляюць праводзіць у Зэльве? Госьцем перадачы – настаяцель Каложы протаіерэй Аляксандар... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Данута Бічэль: Усе, хто супраць беларускай Беларусі, – мае ворагі
Скобла Міхась

Чаму гарадзенскія чыноўнікі не адрозьніваюць Купалу ад Коласа? Ці патрэбна дамагацца ад сёньняшніх уладаў рэабілітацыі Ларысы Геніюш? Навошта білборды ўздоўж беларускіх дарог расказваюць пра “смак роднай мовы”, калі на той самай мове не жадае размаўляць улада? Пра ўсё гэта – у гутарцы з паэткай Данутай... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Алесь Варыкіш плянуе стварыць "Вялікае Княства на двух гэктарах"
Скобла Міхась

Упершыню ў Беларусі ствараецца парк мініятурных старажытных замкаў. Разьмяшчацца ён будзе ў Ашмянскім раёне непадалёк ад славутых Гальшанаў. Як з дапамогай 3-D тэхналёгій аднавіць помнікі архітэктуры эпохі ВКЛ? Госьцем перадачы – старшыня фонду “Краіна замкаў”, ініцыятар праекту Алесь Варыкіш. ... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Сяргей Вераціла: Рэспубліка Беларусь ня ёсьць дзяржавай беларусаў
Скобла Міхась

У пабеленым крэйдавым пылам пасёлку Краснасельскі пад Ваўкавыскам на хатах цэмэнтовая дахоўка і платы з шыфэру – адразу відно, якое прадпрыемства знаходзіцца побач. Што да ўстановаў культуры, то на восем тысячаў насельніцтва тут няма ніводнай бібліятэкі. Як жывецца ў пасёлку людзям інтэлектуальнай працы?... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Сяржук Доўгушаў: Песьня гучыць, і яе не спыніць, яна – як сьцяг
Скобла Міхась

Сьпеўныя сходы ў Менску зьбіраюць больш людзей, чым палітычныя кангрэсы. Прычынаў можа быць дзьве – ці то людзям надакучылі безвыніковыя апазыцыйныя акцыі, ці то ўсе хочуць сьпяваць песьні на роднай мове. Госьцем перадачы – адзін з арганізатараў сходаў Сяргей Доўгушаў, які ведае, як навучыць сьпяваць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org