- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міхась Скобла нарадзіўся 23 лістапада 1966 года на хутары паблізу мястэчка Дзярэчын на Зэльвеншчыне. Закончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу (1984), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1991). Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопісаў „Роднае слова” і „Бярозка”, у Міністэрстве культуры і друку, у Дзяржаўным камітэце па друку, у выдавецтве „Беларускі кнігазбор”. Вядзе аўтарскую праграму „Вольная студыя” на Радыё Свабода (з 1998). Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (з 1991). З’яўляецца намеснікам старшыні Саюза (з 2002).
Выдаў паэтычныя кнігі: „Вечны Зніч” (1990), „Вочы Савы” (1994), „Нашэсце Поўні” (2001), зборнік літаратурных пародый „Розгі ў розніцу” (1993), зборнік вершаў для дзяцей „Камень-перунок” (1998), кнігу артыкулаў і эсэ „Дзярэчынскі дыярыюш” (1999). Уклаў дзве паэтычныя анталогіі: „Краса і сіла: беларуская паэзія ХХ стагоддзя” (2003) і „Галасы з-за небакраю: паэзія свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя” (2008).
На высокім тэксталагічным узроўні падрыхтаваў і выдаў у серыі „Беларускі кнігазбор” аднатомавікі твораў Уладзіміра Жылкі (1998), Ларысы Геніюш (2000), Рыгора Крушыны (2005), Рыгора Барадуліна (2008). Таксама ўклаў і выдаў том эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш „Каб вы ведалі” (2005) і зборнік выбраных твораў Анатоля Сыса „Лён” (2006).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2000).
Што не зрабіла ўкраінскае кіраўніцтва, каб захаваць тэрытарыяльную цэласнасьць краіны? За што ўкраінскі народ мае быць удзячным Пуціну? Ці ёсьць шанцы ў беларусаў на сьпеўным конкурсе Эўрабачаньня, які сёлета адбудзецца ў Кіеве? Госьцем перадачы – украінскі паэт Дзьмітро Паўлычка. — Мы змагаемся супраць... Болей »
Над Музэем Максіма Гарэцкага ў вёсцы Малая Багацькаўка навісла пагроза закрыцьця. Мсьціслаўскія чыноўнікі плянуюць перанесьці яго ў раённы цэнтар. «Ніхто ж не надумаўся перавезьці родную хату Купалы зь Вязынкі ў Менск ці мэмарыял Пушкіна зь Міхайлаўскага ў Пскоў», – мяркуе пляменьнік пісьменьніка Радзім... Болей »
Ён грае на дзесятку музычных інструмэнтаў, у тым ліку на старадаўняй колавай леры. Ён можа прымусіць звычайную саломіну стаць галасістым пішчыкам. На яго канцэртах людзі скачуць і плачуць… Госьцем перадачы – музыка-мультыінструмэнталіст Яраш Малішэўскі. — Сапраўды, шлях да музыкі ў мяне быў няпросты.... Болей »
Новую кнігу Віктара Жыбуля «Дзяцел і дупло» гандлёвая сетка «Белкніга» вярнула выдавецтву з тлумачэньнем, што на яе старонках зьневажаецца годнасьць кіраўніка Беларусі. У кнігагандляроў, па іх словах, «валасы ўставалі дыбарам», калі яны чыталі жыбулёўскія вершы. Госьцем перадачы – аўтар скандальнай кнігі.... Болей »
Госьцем перадачы – Ігар Сурмачэўскі, адзіны ў Беларусі рэстаўратар-мэцэнат, які сваім коштам рэстаўруе старажытныя абразы і ахвяруе іх цэрквам і касьцёлам. — Усё маё дзяцінства, а вырас я ў Вязані і Фаніпалі пад Менскам, праходзіла ў прысутнасьці каталіцкага абраза Маці Божай Вастрабрамскай, які вісеў... Болей »
“Беларускі тэатар 1920-1930-х: адабраная памяць” – пад такой назвай выйшла ў сьвет кніга доктара філялёгіі з Варшаўскага ўнівэрсытэту Андрэя Масквіна. Куды зьніклі 27 з 40 п’есаў першага народнага артыста Беларусі Ўладыслава Галубка, які быў расстраляны ў 1937-м? І што пераняў ад тэатру 20- гадоў сёньняшні... Болей »
Ён зьняў быкаўскую “Альпійскую баляду” і шукшынскую “Каліну красную”. Яго фільм “Праз могілкі” ўвайшоў у сотню найлепшых стужак усіх часоў па вэрсіі ЮНЭСКА. Яму прысьвячаў свае вершы Ўладзімер Караткевіч. Госьцем перадачы – легендарны кінаапэратар Анатоль Забалоцкі. ... Болей »
У Менску і Бабруйску прайшлі прэзэнтацыі кнігі Міхася Кукабакі, што выйшла да 80-годзьдзя аўтара. У савецкіх турмах і псыхушках ён правёў шаснаццаць з паловай гадоў і вызваліўся толькі ў 1988-м. Як былы бабруйскі дзятдомавец пратэставаў супраць увядзеньня савецкіх войск у Чэхаславакію, і ў чым прышчэпка... Болей »
На замову лёнданскіх выдаўцоў ён ілюструе Шэксьпіра, на Тайвані выходзяць аздобленыя ім кітайскія народныя казкі, у Нямеччыне – казкі братоў Грым... А вось на радзіме неаднаразовы пераможца прэстыжных міжнародных біенале незапатрабаваны. Што сталася з айчыннай кніжнай ілюстрацыяй, і чаму нацыянальны... Болей »
Дваццаць пяць гадоў таму быў створаны гурт “Ліцьвіны”, які прынёс на беларускую сцэну нязвыклае гучаньне аўтэнтычнага фальклёру. Не пазначаны ні ў якіх дзяржрэестрах, ён неаднаразова прадстаўляў Беларусь на прэстыжных міжнародных фэстывалях. На адным зь іх “Ліцьвіны” адмовіліся прэзэнтавацца разам з... Болей »