- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдае кнігі беларускага літаратурнага андэрграўнду.
Ужо выйшлі зборнікі твораў маладых беларускіх літаратараў у сэрыі SCHMERZWERK: Зьміцер Вішнёў "Тамбурны маскіт", Ільля Сін "Нуль", Андрэй Бурсаў "Дзівін", Альгерд Бахарэвіч "Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў".
Чыстым мэцэнацтвам выдавецтва не займаецца, гэта ўсё ж такі камэрцыйны праект.
Калі ідзе падтрымка маладога аўтара – гэта з пэрспэктывай на будучыню, што аўтар будзе раскручвацца, і ягоныя кнігі ў пэрспэктыве будуць акупляцца. Хаця сапраўды часам Ігар Логвінаў падтрымлівае такіх аўтараў, кнігі якіх, відавочна, будуць прадавацца не настолькі добра, наколькі хацелася б. Частка кніжак ідзе за кошт розных фундатараў, за кошт аўтараў. А частка кніжак – за кошт выдавецтва. З кожным аўтарам рашэнне прымаецца індывідуальна. Трэба, каб аўтар прыйшоў у выдавецтва, прынёс рукапіс, і тады будзе весьціся канкрэтная размова.
Нават калі ў чалавека ёсьць сродкі выдаць сваю першую кніжку, сур’ёзнае выдавецтва найперш ацэньвае літаратурную вартасьць твораў. У выдавецтве “Логвінаў” ёсьць рэдкалегія з аўтарытэтных літаратараў, якая вырашае лёс кнігі.
У кнігу ўвайшлі шчырыя і сьмешныя, філязофскія і жыцьцёвыя апавяданьні й дэтэктыўная аповесьць Наталкі Бабінай — самай адчайнай і надзвычай таленавітай пісьменьніцы нашаніўскай жаночай лігі. Захапляльнае чытво для ўсіх, хто шукае сапраўдную Беларусь і сваё ў ёй месца.... Болей »
Людка Сільнова нарадзілася ў горадзе Маладзечне. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Жыве ў Мінску. Працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы. Аўтарка кніг паэзіі "Ластаўка ляціць..."(1992), "Зеленавокія воі і іх прыгажуні" (2001), і эксперыментальных кніг "Рысасловы"(1994); "Агністыя дзьмухаўцы"(1997). Хобі... Болей »
Творчая доля Андруся Белавокага хрэстаматыйна чыстая, яна можа служыць ілюстрацыяй шматлікіх літаратуразнаўчых канцэпцыяў Але яна не ёсць халодным адпюстраваннем літаратурных і жыццёвых фактаў, бо складаецца з трапяткога і балючага рэчыва, і ў падмурку яе — кароткая жыццёвая драма. Быццё народжана Словам... Болей »
Рафал Ваячак (Rafał Wojaczek) (1945—1971) — трагічная легенда польскай паэзіі. Наватарскія і нонканфармісцкія, ягоныя вершы зьмянілі аблічча сучаснай польскай лірыкі. У кнізе сабраныя найлепшыя паэтычная тэксты Ваячка ў беларускіх перакладах Вальжыны Морт. Пераклады зьмяшчаюцца побач з арыгінальнымі... Болей »
Павел Гюле (1957) — адзін з найцікавейшых і найбольш чытаных пісьменьнікаў Польшчы. Ляўрэат шматлікіх літаратурных прэміяў і ўзнагародаў. Аўтар раманаў «Вайзэр Давідэк» (1987), «Кастарп» (2004) і «Таемная вячэра» (2006), некалькіх зборнікаў апавяданьняў: «Апавяданьні на час пярэбараў» (1991), а таксама... Болей »
«Для нас важнае тое, што Рэч Паспалітая была створаная паводле тагачасных прававых нормаў носьбітамі грамадзянскіх правоў, якія тады належалі шляхце. І як бы мы не ацэньвалі далейшы лёс гэтай дзяржавы, якія б рахункі не выстаўлялі да яе лідараў і палітыкаў, як бы не захапляліся культурнымі набыткамі... Болей »
Другая кніга паэзіі Алеся Ліпая ахоплівае ягоную творчасьць 1996-2001 гадоў. Мураш і Бог, грамадзянін і дыктатар, каханьне і сьмерць, маці і Радзіма — на стыку тысячагодзьдзяў нас хвалююць усё тыя ж тэмы, што і далёкіх прашчураў. Вершы Алеся Ліпая дэманструюць, наколькі ашчадна і творча абыходзіцца ён... Болей »
Насамрэч вершаў у кнізе ня сто, а сто дзесяць. Пра гэта ж у караценькай прадмове піша і сам аўтар: "У кнізе сабраныя вершы, напісаныя збольшага ўвосень і ўзімку 2004 году й дапоўненыя пазьнейшымі тэкстамі. Дапоўненыя настолькі, што лістоў выйшла болей за сто – прашу прабачэньне ў аматараў круглых лікаў... Болей »
Арашонак аддае асаблівую ўвагу літаратуры, якая падрывае ўзаконеныя формы дыскурсу сваім маркіраваным ад іх адрозненнем. Лагічны шэраг — Нерваль, Арто, Бероўз, Бербедэр і Арцём Арашонак. Іншымі словамі, перад намі ўсё тая ж спроба тлумачэння свету і чалавека ў ім праз ірацыянальнае чалавечай псіхікі.... Болей »