- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдае кнігі беларускага літаратурнага андэрграўнду.
Ужо выйшлі зборнікі твораў маладых беларускіх літаратараў у сэрыі SCHMERZWERK: Зьміцер Вішнёў "Тамбурны маскіт", Ільля Сін "Нуль", Андрэй Бурсаў "Дзівін", Альгерд Бахарэвіч "Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў".
Чыстым мэцэнацтвам выдавецтва не займаецца, гэта ўсё ж такі камэрцыйны праект.
Калі ідзе падтрымка маладога аўтара – гэта з пэрспэктывай на будучыню, што аўтар будзе раскручвацца, і ягоныя кнігі ў пэрспэктыве будуць акупляцца. Хаця сапраўды часам Ігар Логвінаў падтрымлівае такіх аўтараў, кнігі якіх, відавочна, будуць прадавацца не настолькі добра, наколькі хацелася б. Частка кніжак ідзе за кошт розных фундатараў, за кошт аўтараў. А частка кніжак – за кошт выдавецтва. З кожным аўтарам рашэнне прымаецца індывідуальна. Трэба, каб аўтар прыйшоў у выдавецтва, прынёс рукапіс, і тады будзе весьціся канкрэтная размова.
Нават калі ў чалавека ёсьць сродкі выдаць сваю першую кніжку, сур’ёзнае выдавецтва найперш ацэньвае літаратурную вартасьць твораў. У выдавецтве “Логвінаў” ёсьць рэдкалегія з аўтарытэтных літаратараў, якая вырашае лёс кнігі.
Арцём Арашонак — празаік, паэт, перакладчык. Лаўрэат літаратурнага конкурса імя Наталлі Арсенневай беларускага ПЭН-цэнтра (2003). Аўтар перакладу кнігі Германа Гесэ “Сідхартха” (2007). Нарадзіўся 27 ліпеня 1981 г. у Віцебску. Жыве ў Віцебску. Арцём Арашонак у сваёй кнізе “Сэнр’ю” перакідвае ніцяныя масткі... Болей »
Вядомы і неардынарны беларускі паэт Зьміцер Вішнёў прадстаўляе зборнік сваіх вершаў. Свае творы аўтар аднак не называе традыцыйнымі вершамі, бо паэзія Вішнёва – гэта сучасная пастмадэрнісцкая літаратура эўрапейскага ўзроўню. Тэксты – вось тое трапнае і непаўторнае азначэньне творачасьці Зьмітра Вішнёва. Сам... Болей »
У зборнік увайшлі п’есы драматургаў, без якіх немагчыма сёння ўявіць не толькі польскі, але і сусветны тэатр XX ст.: С. I. Віткевіча, В. Гамбровіча, Т. Ружэвіча, С. Мрожака.... Болей »
Культавая аўтарка часопісаў Nihil і Паміж, Марыя Барадзіна ўварвалася ў беларускую паэзію з адметнай гішпанскай інтанацыяй (Гарсія Лорка), кельцкай прасодыяй (Шымас Хіні) і адмыслова беларускім дыханьнем. У сваёй паэзіі яна пагружаецца ў пракаветныя глыбіні — "вышэй за паўночны вецер".... Болей »
Чалавек з Эўропы, які ўпершыню патрапляе ў Менск, звычайна бывае захоплены нейкім дзіўным, але насамрэч зацягвальным зачараваньнем гораду. Вандроўніка нечакана ўражвае дастаткова рэдкі для Эўропы фэномэн эстэтыкі імпэрскага гораду: разьлеглыя вуліцы й прашпэкты, мноства палацаў зь нейкім троху дзіўным... Болей »
Другая кніга з сэрыі “Чэская калекцыя” знаёміць чытача з творчасьцю знакамітага на радзіме, але пакуль зусім невядомага ў Беларусі чэскага пісьменьніка Антаніна Баяі. Раманэта “Зваўчэньне” было ўганаравана прэстыжнай літаратурнай прэміяй Magnesia Litera як найлепшая празаічная кніга Чэхіі 2003 году.... Болей »
Паэмы, што ўваходзяць у кнігу, увайшлі ў знак і з'яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры. Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, і трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у іх свой змест. У маўтгазенаўскім крэматорыі згарэў твой нумар: незнаёмы нябожчык памёр за цябе таксама, і яго тайком пераняты... Болей »
Наста Кудасава, паэтка. Нарадзілася 25 мая 1984 г.у г. Рагачове Гомельскай вобласці. Скончыла рагачоўскую сярэднюю школу № 5, рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ і магістратуру БДУ па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”. Вершы пачала пісаць у школьныя гады. У перыядычных выданнях друкуецца... Болей »
Проза Бахарэвіча — гэта, бадай, самы бліскучы ўзор жанру сярод праектаў Другога фронту мастацтваў. Ірына Шаўлякова, "Дзеяслоў" Не зважаючы на ўвесь ультрасуб’ектывізм "руйнавальніка гарадоў", а таксама на цэлы арсэнал досыць сьвежых экспэрымэнтаў у галіне стылістыкі, нельга не адзначыць таго, што пэрсанажы... Болей »
Незалежна ад таго, які сэнс укладае сёння ў вызначэнне "постмадэрнізм" беларускае літаратуразнаўства — вызначае гэтым словам новую культурную парадыгму ці толькі стылёвую плынь, якая стала праяўляцца ўжо з сярэдзіны 1980-х гг., — відавочна, што сёння ўжо нельга абмінуць гэтую з’яву, калі мы хочам стварыць... Болей »