be

Логвінаў

Логвінаў. Выданьні

За здаровы лад жыцьця
pdf

За здаровы лад жыцьця

вершы
Бурлак Вера

Назва “За здаровы лад жыцьця” гучыць крыху нязвыкла для паэтычнай кнігі. Затое радасна і аптымістычна. Гэткай жа вясёлай афарбоўкай вызначаюцца і многія вершы кнігі, нягледзячы на экзыстэнцыйны, часам трагічны падтэкст. Як кажа пра сябе сама аўтарка, “Я – бы недарэчная прыпеўка / На грамадзка значным... Болей »

Натуральная афарбоўка
epub pdf

Натуральная афарбоўка


Бахарэвіч Альгерд

У другую кнігу Альгерда Бахарэвіча ўвайшлі сем апавяданняў і аднайменны раман — тэксты, напісаныя аўтарам у 2001-2002 гг. Кожны зь іх — гэта і самастойны твор, і адна з главаў вялікага мастацкага дасьледваньня Гульні, якую чалавек вядзе штодня сам з сабою.... Болей »

Прывід вясны
pdf fb2 mobi epub

Прывід вясны

Вершы
Аркуш Алесь

Гэта першая кніга Алеся Аркуша, якая выходзіць у Менскім выдавецтве. Доўгі час лідэр Таварыства Вольных Літаратараў выдаваў свае зборнікі альбо ў Полацку, альбо за мяжою. У "Прывідзе вясны" аўтар паставіў за мэту стварыць канцэптуальны зборнік – з агульным тэмбрам паэтычнага маўленьня, скразной тэмай... Болей »

Рэканструкцыя неба
pdf

Рэканструкцыя неба


Гапеева Вольга

Звонку ўсё гэта выглядае на непралазны лес вобразаў, дзе неба амаль не відаць (пэўна, адтуль і паўстала патрэба ягонай рэканструкцыі), а галлё можа добра падрапаць твар кожнаму, хто наважыцца паспрабаваць прадзерціся праз гушчар. Раман В. Гапеевай “Рэканструкцыя неба” вылучаецца знікненнем падзейнасці... Болей »

Старыя вершы
pdf

Старыя вершы


Хадановіч Андрэй

Нішто, здаецца, не выклікала столькі нараканьняў у нашай літаратуры, як адсутнасьць у ёй інтэлектуалізму. Беларускі пісьменьнік заўсёды адчуваў сябе “сенам на асфальце”, а таму асабліва “не вытыркаўся”, розуму не дэманстраваў. Калі й зьяўляўся хто “дасьведчаны”, то, па-першае, адразу залічваўся ў арыгіналы;... Болей »

Мінскія / Менскія санэты
epub pdf

Мінскія / Менскія санэты


Мінскевіч Серж

Кнігу складаюць два цыклі санэтаў - Мінскія і Менскія, падказаныя жыцьцём, гісторыяй беларускае сталіцы і знакамітымі Крымскімі санэтамі Адама Міцкевіча. Часам здаецца, что Мінск не натхняе на паэзію пра сам Мінск. Мабыць таму, што ягоныя жыхары панаторканыя, як дробныя рэчы ў шуфлядкі, у сучасныя дамы-шафы... Болей »

Паліванне на мух
pdf

Паліванне на мух

(са шланга)
Башура Міхась

Творчасць Міхася Башуры добра вядомая беларускім чытачам па шматлікіх публікацыях у перыядычным друку. Паэта турбуюць вечныя тэмы: каханне, сяброўства, здрада, любоў да Радзімы... Часам лірычны свет кнігі парушаюць і філасофскія развагі аўтара. У фантасмагарычным рамане "Трап для сусліка, альбо некрафілічнае... Болей »

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў
epub pdf

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Проза 1997-2001
Бахарэвіч Альгерд

Бегаў, зварыў мярзотную каву, кашляў, глытаў макроту, паліў без супынку. Потым пачаліся мэтамарфозы: шафа стала дзьвярмі, у якіх намалявалася бабулька з зашмальцаваным рушніком і прадрапала: „Калі ноччу захочаце ў туалет, дзевушка, рабіце проста ў вядро, я на раніцу вынесу”. Метамарфозы працягваліся.... Болей »

Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў
pdf

Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў

Раман без парахода і самалёта
Вішнёў Зміцер

Параход адплыў, самалёт паляцеў, а трап застаўся. Прыступкі яго сумуюць па падэшвах i галетах. Аднак трап, які пабудаваў Вішнёў, не пустуе. Ен населены сябрамі аўтара і... сусьлікамі — маленькімі лядашчымі зьвяркамі. Зьвяркі мітусяцца i агрызаюцца, точаць, точаць свае зубкі аб нашыя вочы i думкі. Так... Болей »

Адам Клакоцкі і ягоныя цені
pdf epub

Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Раман у дзесяці гісторыях
Бабкоў Ігар

“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей XIX стагоддзя... Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org