- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдае кнігі беларускага літаратурнага андэрграўнду.
Ужо выйшлі зборнікі твораў маладых беларускіх літаратараў у сэрыі SCHMERZWERK: Зьміцер Вішнёў "Тамбурны маскіт", Ільля Сін "Нуль", Андрэй Бурсаў "Дзівін", Альгерд Бахарэвіч "Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў".
Чыстым мэцэнацтвам выдавецтва не займаецца, гэта ўсё ж такі камэрцыйны праект.
Калі ідзе падтрымка маладога аўтара – гэта з пэрспэктывай на будучыню, што аўтар будзе раскручвацца, і ягоныя кнігі ў пэрспэктыве будуць акупляцца. Хаця сапраўды часам Ігар Логвінаў падтрымлівае такіх аўтараў, кнігі якіх, відавочна, будуць прадавацца не настолькі добра, наколькі хацелася б. Частка кніжак ідзе за кошт розных фундатараў, за кошт аўтараў. А частка кніжак – за кошт выдавецтва. З кожным аўтарам рашэнне прымаецца індывідуальна. Трэба, каб аўтар прыйшоў у выдавецтва, прынёс рукапіс, і тады будзе весьціся канкрэтная размова.
Нават калі ў чалавека ёсьць сродкі выдаць сваю першую кніжку, сур’ёзнае выдавецтва найперш ацэньвае літаратурную вартасьць твораў. У выдавецтве “Логвінаў” ёсьць рэдкалегія з аўтарытэтных літаратараў, якая вырашае лёс кнігі.
«Аскепкі...» — кніга не паэтычная, а эсэістычная. Пад вокладкай, якую ўпрыгожвае фрагмэнт карціны “Знакапіс на мапе майго лёсу” Аркушавай жонкі мастачкі Тацяны Козік, сабраныя асноўныя эсэ і артыкулы Алеся Аркуша, якія друкаваліся ў пэрыёдыцы за розныя гады. У першым эсэ ў кнізе Аркуш піша пра горад... Болей »
Стваральнікібацькі «Нашай Нівы» пачыналі справу выданьня першае легальнае беларускае газэты ў неймаверна цяжкіх варунках. Тым ня менш, яны добра ўсьведамлялі, што без суаднясеньня адроджанага друкаванага беларускага слова з досьведам іншых культураў усе высілкі пойдуць намарна. Таму друкаваньне перакладаў... Болей »
Гэты зборнік выходзіць у свет у год святкавання 450-годдзя з дня нараджэння Льва Сапегі - вялікага дзяржаўнага дзеяча, палітыка, мысліцеля, патрыёта, чалавека, які ўсё сваё жыццё прысвяціў абароне нацыянальных інтарэсаў Бацькаўшчыны - Вялікага княства Літоўскага, пашырэнню і ўмацаванню яго магутнасці.... Болей »
У зборнік увайшлі дваццаць апавяданьняў дзесяці папулярных і чытаных сучасных польскіх аўтараў. Адрозныя векам і стылістыкай, яны адлюстроўваюць найбольш характэрныя мастацкія тэндэнцыі ў кароткай прозе сёньняшняй Польшчы.... Болей »
Паэтычныя мініяцюры «Пункціры» спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў яго паэтычныя зборнікі, шыхаваліся калонамі ў дзвюхмоўнай кнізе «Гановерскія пункціры», а зараз сабраліся разам — i ранейшыя, i самыя новыя, «швейцарскія», што яшчэ не аб'яўляліся... Болей »
У кнізе сабраныя найлепшыя жаночыя апавяданьні 1991—2007 гадоў у выбарцы "Нашай Нівы". Адным са шляхоў абмеркаваньня кнігі «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» меўся адказ на пытаньне, ці сьцьвярджае яна факт існаваньня феномену беларускае жаночае прозы, пытаньне, якое адразу ж пераўтварылася ў рытарычнае.... Болей »
Хлопец пакахаў дзяўчыну, а тая ўзяла ды памерла напярэдадні вяселля. Так вяселле ператварылася ў хаўтуры. Жаніх горка плакаў над труною нявесты, ён яе моцна кахаў, асабліва моцна ён любіў яе доўгія і залатыя валасы. Уначы, калі ніхто не бачыў, хлопец адрэзаў валасы ў нябожчыцы і схаваў іх у шафу. Нявесту... Болей »
Кніга з’яўляецца першай анталогіяй польскай дзіцячай паэзіі па-беларуску, над якой праца вялася на працягу 2002-2006 гг. Падбор тэкстаў і іх размеркаванне - самастойнае творчае рашэнне перакладчыцы. Аўтарская анталогія дае альтэрнатыўнае ўяленне пра дзіцячую паэзію да існуючай беларускай традыцыі на... Болей »
Этгар Керэт нарадзіўся ў 1967 г. у Тэль-Авіве. Ягоны бацька паходзіць з Баранавічаў. Аўтар культавых зборні-каў «Мая туга па Кісынджэры» (1994) і «Аз’Есмь» (2002), гэтых «Дзяніскіных апавяданьняў» эпохі разьвітога пост-мадэрнізму, Кнігі Керэта перакладаліся на дзясяткі моваў. «Кіроўца аўтобуса, які хацеў... Болей »
Кніга беларускага філёзафа, якая паўстала з лекцыяў у Беларускім Калегіюме аб беларускай мэнтальнасьці. Пасьля віхураў 20 стагодзьдзя, напрыканцы Беларусь стала незалежнай. Аднак усе мары і надзеі беларускага адраджэньня пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагодзьдзя апынуліся марнымі аўтар прапнуе... Болей »