- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праўда як рэлігія. Беларусь як незалежная дзяржава адбылася яшчэ і таму, а мо і найперш таму, што ў яе быў Васіль Быкаў. Быў і ёсць. Энергія яго слова і яго жыцця па ранейшаму працуюць на Беларусь. На тую Беларусь, пра якую ён марыў, і да якой мы ўсё ж такі дойдзем — Беларусі з народам, а не насельніцтвам... Болей »
Дысбалансы дыялога. Мінулы тыдзень дадаў да дыялога Захаду з Беларуссю пэўную колькасць новых слоў і падзей, аднак не змяніў прынцыпова ні яго схему, ні яго дынаміку, ні баланс яго прамежкавых вынікаў. Відавочна аднак, што з большай нагляднасцю і кантрастнасцю вызначыліся пазіцыі бакоў як у кропках іх... Болей »
Генадзь Карпенка. 50 плюс 10. Генадзь Карпенка пражыў няпоўных 50 год. 10 год мінула пасля яго нечаканай, заўчаснай і трагічнай смерці. Няпоўных 50, але пражытых так і на такім запале, каб назаўжды застацца ў людской памяці і ўвайсці ў гісторыю. Гісторыю Беларусі на яе складаным, супярэчлівым і драматычным... Болей »
Былі боль, адчай, невыноснасць страты. Не было роспачы і разгубленасці. Было яснае ўсведамленне — яго няма, але газета павінна жыць. «Ён умеў ствараць каманду, ён стварыў каманду, і таму газета будзе выходзіць, наколькі нас толькі хопіць», — сказаў тады ў каментары «Радыё Свабода» Сяргей Пульша.... Болей »
Майсіэрства шаблону. Дваццаць гадоў таму, у 1989 годзе, у Мінску адбыўся першы Чарнобыльскі шлях. Акцыя мела ярка акрэслены пасыл — пратэст супраць палітыкі ўладаў замоўчвання наступстваў выбуху на Чарнобыльскай АЭС. У першай палове 1990-х гадоў 26 красавіка на вуліцы Мінска выходзілі тысячы людзей.... Болей »
Аб’ект для апазіцыйнай стратэгіі. Тэма дыялогу паміж уладай і апазіцыяй паўстала не ўчора. Дастаткова прыгадаць апошні Кангрэс дэмакратычных сілаў, на якім была прынята стратэгія, што прадугледжвала развіццё палітычнага працэсу ў Беларусі «эвалюцыйным шляхам у бок дэмакратызацыі на аснове ўзгодненых... Болей »
Здымак-сімвал. Хрэстаматыйны здымак з выявамі савецкіх салдатаў, якія ўсталёўваюць сцяг Перамогі на карнізе Рэйхстагу на фоне заваяванага Берліна ў маі 1945 года, добра вядомы ва ўсім свеце, а на постсавецкай прасторы — ці не кожнаму. Шмат хто прыгадае імёны сцяганосцаў, сяржантаў, Герояў Савецкага Саюза... Болей »
Ханс-Ёхан Шмідт: Дзейнічаць у агульным полі актыўнасці. Інтэрв’ю Ханса-Ёхана Шмідта, кіраўніка офіса АБСЕ ў Мінску шэф-рэдактару «Новага часу» Аляксею Каралю. — Спадар пасол, тэма працы місіі АБСЕ ў Беларусі набывае асаблівую актуальнасць у сувязі з уключэннем Беларусі ў праграму «Усходняе партнёрства».... Болей »
Маладая апазіцыя. Вызначальнай рысай зімова-вясновага палітычнага сезону ў Беларусі бясспрэчна з’яўляецца дыялог з Захадам. Які, аднак, не адмяніў вулічных акцый пратэсту. Па традыцыйных датах і, здавалася б, у звыклых формах — мітынг, шэсце, пікет, ланцугі памяці… Нешматлікасць акцый і традыцыйнасць... Болей »
Казачнікі ад ураду. Інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) правёў даследаванне, якое тычылася пытанняў, што найбольш хвалююць беларусаў. Эканамічнай сітуацыяй у краіне (а дакладней, інфляцыяй і ростам цэнаў) заклапочаныя 80 працэнтаў апытаных рэспандэнтаў. Другое месца ў рэйтынгу займае праблема... Болей »
Дыпламатычны тэатр. У добра пастаўленым спектаклі і акцёры, і гледачы выконваюць свае ролі. І рэжысёру яны вядомыя загадзя. Палітычны скандал паміж Масквой і Мінскам пасля пасяджэння саюзнага саўміну — не збег абставінаў і палкіх заяў, а прадуманая дзея. Пакуль кіраўнікі Беларусі Аляксандр Лукашэнка... Болей »
Еўрасаюзаўскія пернікі. Еўрасаюз рыхтуецца да аднаўлення статуса адмыслова запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы для Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Апеляцыя да выканання Беларуссю дванаццаці раней акрэсленых умоў ЕС набыла памяркоўны характар. Замест свабоды СМІ, спынення палітычна... Болей »
Расійска-беларускія войны. Тры вайны за апошнія шэсць няпоўных гадоў: газавая ў 2004-м, нафтавая ў 2007-м і ўрэшце малочная. Пачалася яна 28 мая з рэзкай публічнай ацэнкі эканомікі Беларусі расійскім міністрам фінансаў Аляксеем Кудрыным і затрымкі чарговай траншы абяцанага крэдыту. Далей па нарастаючай.... Болей »
Еўропа ідзе ў Беларусь. Адносіны Беларусі і Расіі з нядаўняга часу сур’ёзна ўскладніліся. У гэтых умовах прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка просіць камісара Еўрасаюза па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніту Ферэру-Вальднер тэрмінова прыехаць. Сустрэча, якая планавалася на... Болей »
Беларусь, Ітнск, 3 ліпеня. З 1991 года Дзень Незалежнасці адзначаўся ў Беларусі 27 ліпеня, у дзень прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце краіны. І ў гэтым была гістарычная логіка. Амаль праз два стагоддзі пасля расійскага імперскага, а затым савецкага панавання, Беларусь аднавіла паўнавартасную дзяржаўнасць... Болей »
Нацызм = сталінізм. Тэма, якая, здавалася б, даўно павінна была адыйсці ў гісторыю, на жаль, не страціла сваёй палітычнай актуальнасці. Больш за тое — палітычнай пагрозы. Менавіта гэтым і абумоўлена прыняцце 4 ліпеня Парламенцкай Асамблеяй АБСЕ рэзалюцыі «Пра аб’яднанне падзеленай Еўропы: абарона правоў... Болей »
Міражы лібералізацыі. Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч на знак пратэсту супраць яго арышту трымаў галадоўку ў следчым ізалятары на Валадарскага дзевяноста адзін дзень. Хрыстос галадаў у пустыні сорак дзён дзеля роздуму, Аўтуховіч галадаў дзеля справядлівасці. Але пакуль яе не дамогся. Па словах... Болей »
На ростанях. Пяты з’езд беларусаў свету «Бацькаўшчына» прайшоў пад знакам кампрамісу. Удзел у ім прынялі 252 дэлегаты з 18 краінаў свету. Мерапрыемства наведалі дзяржаўныя чыноўнікі, што нетыпова для выбудаванай сістэмы адасаблення «апазіцыя — улада». Кіраўніцтва «Бацькаўшчыны» дыпламатычна вытрымала... Болей »
Лепш, чым магло быць, але горш, чым мусіць. Прайшло паўгода з моманту ўступлення ў сілу новага Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі». Эксперты ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» падсумавалі вынікі дзеяння гэтага заканадаўчага акта і прыйшлі да высновы, што прынцыпова ўмовы дзейнасці... Болей »
Без вестак зніклыя. Родныя Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага, якія зніклі без вестак дзесяць гадоў таму, лічаць, што ўлады могуць імітаваць расследаванне гэтых гучных спраў, каб набраць палітычныя бонусы напярэдадні наступнай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Дзесяць... Болей »