- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Еўрасаюзаўскія пернікі. Еўрасаюз рыхтуецца да аднаўлення статуса адмыслова запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы для Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Апеляцыя да выканання Беларуссю дванаццаці раней акрэсленых умоў ЕС набыла памяркоўны характар. Замест свабоды СМІ, спынення палітычна матываванага пераследу іншадумцаў чыноўнікі ЕС загаварылі пра адмену смяротнага пакарання. Быццам іншыя праблемы ўжо вырашаныя. На знак збліжэння з Еўрасаюзам у Мінску адкрыўся інфармацыйны пункт Рады Еўропы. Паводле слоў намесніцы генеральнага сакратара Рады Еўропы спадарыні Мод дэ Бур-Букіккія, гэта «з’яўляецца пазітыўным адказам Рады Еўропы на знакі, зробленыя кіраўніцтвам Беларусі ў бок адкрытасці і гатоўнасці да супрацоўніцтва». На прэсавай канферэнцыі з нагоды гэтай падзеі старшыня Камітэта міністраў Рады Еўропы, міністр замежных спраў Славеніі Самуэль Жбагара паведаміў, што дэлегацыя мела шэраг сустрэчаў з высокапастаўленымі асобамі Беларусі, дзе закраналіся перспектывы дыялога і супрацоўніцтва.