- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Расійска-беларускія войны. Тры вайны за апошнія шэсць няпоўных гадоў: газавая ў 2004-м, нафтавая ў 2007-м і ўрэшце малочная. Пачалася яна 28 мая з рэзкай публічнай ацэнкі эканомікі Беларусі расійскім міністрам фінансаў Аляксеем Кудрыным і затрымкі чарговай траншы абяцанага крэдыту. Далей па нарастаючай. Забарона на пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў Расію, у адказ — увядзенне з 9 гадзін раніцы 17 чэрвеня ўзмоцненага мытнага кантролю. Аднак ужо пад вечар таго ж дня ў выніку перамоў забарона і кантроль былі ўзаемна адменены. Такі вось двухтыднёвы бліцкрыг. Без відавочных пераможцаў. Тады чаму і навошта? Тым больш, што ўсе канфлікты адбываліся пасля і на фоне шматгадовай фантасмагарычнай плыні інтэграцыйнай рыторыкі пра славянскае братэрства і пабудову саюзнай дзяржавы. Вось ужо сапраўды па Джорджу Оруэлу: “Вайна — гэта мір. Мір — гэта вайна”. Як спецыяльна да шасцідзесяцігоддзя з дня выхаду бессмяротнай антыўтопіі вялікага пісьменніка “1984”, у пацвярджэнне яе, на жаль, не старэючай і не слабеючай актуальнасці.