- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дыпламатычны тэатр. У добра пастаўленым спектаклі і акцёры, і гледачы выконваюць свае ролі. І рэжысёру яны вядомыя загадзя. Палітычны скандал паміж Масквой і Мінскам пасля пасяджэння саюзнага саўміну — не збег абставінаў і палкіх заяў, а прадуманая дзея. Пакуль кіраўнікі Беларусі Аляксандр Лукашэнка абменьваўся з расійскім прэм’ерам Уладзімірам Пуціным ветлівасцямі і расказвалі пра гатоўнасць «падставіць плячо», намеснік Пуціна Аляксей Кудрын расставіў акцэнты ў сапраўдных узаемаадносінах дзвюх дзяржаў. З вуснаў расійскага палітыка прагучала тое, што беларускія ўлады старанна хаваюць ад шырокай публікі. У прыватнасці, Кудрын паведаміў, што Беларусь мае праблемы з золатавалютнымі рэзервамі, а напрыканцы года яе чакае фінансавая яма. «У першым квартале Беларусь выдаткавала больш за два мільярды долараў золатавалютных рэзерваў для падтрымання курсу. Гэта больш адной траціны ўсіх золатавалютных рэзерваў краіны. Яшчэ праз квартал Беларусь выдаткуе столькі ж, і да канца трэцяга квартала валюты не застанецца», — заявіў Кудрын.