be
html

FIDES ET RATIO

Ян Павел ІІ
Энцыкліка Святога Айца

У гэтай энцыкліцы Папа Ян Павел ІІ глыбока і ўдумліва аналізуе надзвычай актуальныя для нашага часу праблемы ўзаемаадносінаў веры і розуму, тэалогіі і філасофіі, паказвае няпростыя, але магчымыя шляхі іх гарманічнага ўзаемадзеяння. Шаноўныя браты ў біскупстве, шлю Вам сваё прывітанне і Апостальскае Благаславенне! Вера і розум (Fides et ratio) - як два крылы, на якіх дух чалавечы ўзносіцца да сузірання праўды. Сам Бог прывіў у людскім сэрцы прагу пазнання праўды. Канчатковаю мэтаю гэтага пазнання ёсць пазнанне Яго самога, каб чалавек, пазнаючы Яго і любячы, мог дайсці таксама да поўнай праўды пра сябе (пар. Вых 33, 18; Пс 27 [26], 8-9; 63 [62], 2-3; Ян 14, 8; 1 Ян 3, 2). 1. Як у гісторыі Усходу, так і ў гісторыі Захаду можна заўважыць, што чалавек на працягу стагоддзяў прайшоў пэўны шлях, які паступова вёў яго да сустрэчы з праўдаю і да сутыкнення з ёю. Працэс гэты завяршыўся (бо не магло быць іначай) у сферы асабістага самапазнання: чым больш чалавек пазнае рэчаіснасць і свет, тым лепш ведае сябе як адзіную ў сваім родзе істоту, і разам з тым усё больш неадкладным становіцца для яго пытанне пра сэнс рэчаў і яго ўласнага існавання. Усё, што з'яўляецца прадметам нашага пазнання, становіцца тым самым часткаю нашага жыцця. Заклік «пазнай самога сябе», высечаны на архітраве святыні ў Дэльфах, з'яўляецца сведчаннем фундаментальнай праўды, якую кожны чалавек павінен прызнаваць найвышэйшым прынцыпам, вызначаючыся сярод усяго стварэння менавіта як чалавек, г.зн. той, хто «ведае самога сябе».

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Pro Christo
  • Месца выхаду: Менск
  • Выдавец: Pro Christo
  • Катэгорыя: Рэлігія
  • Copyright: © 2003 by Выдавецтва PRO CHRISTO
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://pro-christo.catholic.by/by/index.htm --
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org