en

Далідовіч Генрых

Далідовіч Генрых

Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сенняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібацкай пушчы, жыццё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усвядомленае з іншым светам - спачатку блізкім, усябеларускім, а потым i з вялікім.

Скончыў Дзераўнянскую дзесяцігодку (1963), філфак Белдзяржуніверсітэта (1968), служыў у арміі i настаўнічаў на Барысаўшчыне (1968-1973), працаваў у аддзеле прозы часопіса «Полы­мя» (1973-1979), намеснікам галоўнага рэдактара (1979-1991) i галоўным рэдактарам (1991-2002) часопіса «Маладосць». З 2003 года намеснік галоўнага рэдактара «Краязнаўчай газеты».

Першае апавяданне надрукаваў у 1966-ым у стаўбцоўскай раённай газеце «Прамень», першая кніга прозы «Дажджы над вёскай» пабачыла свет у 1974-ым (за яе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі). Кнігі апавяданняў i аповесцей «Цяпло на першацвет», «Маладыя гады», «На новы парог», «Жар кахання» i інш. прысвечаныя адлюстраванню дзіцячых хутарска-вясковых уражанняў, побыту i турбот сучасных вяскоўцаў i гараджан, настаўніцкай працы, светлых чалавечых пачуццяў, кахання. Аўтар трылогіі «Гаспадар-камень», «Пабуджаныя», «Свой дом», дзе асэнсаваны перыпетыі ўтварэння беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1919 гадах, раманаў «Заходнікі» (заходнебеларуская рэчаіснасць 1940-1950 гадоў; Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь за 1996 год), «Кліч роднага звона» (пра станаўленне прыкладна ў 1246-ым Вялікага княства Літоўскага са сталіцай у цяперашнім Навагрудку), літаратурна-гістарычнага эсэ «БНР. БССР» (2002) i інш. Многія творы перакладзеныя на мовы свету.

Далідовіч Генрых :: Publications

epub

Юда для Каліноўскага

Дыптых
Далідовіч Генрых

У 1864 годзе, на самым пачатку яго, мінскія вышэйшыя губернскія і гарадскія чыноўнікі, асабліва жандарскія, з неспакоем, а больш з трывогай і тайнай нянавісцю, чакалі даволі высокага па пасадзе, небяспечнага госця. Той пад выглядам віленскага абываталя ехаў сюды на кароткі час, але з самымі вялікімі...… More

mobi fb2 epub pdf

Сярод лесу, сярод поля

Апавяданне-імправізацыя. Лісткі запісных кніжак
Далідовіч Генрых

Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сенняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібацкай пушчы, жыццё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усвядомленае з іншым светам -...… More

pdf fb2 mobi epub

БНР і БССР

Роздум аб пакутным шляху беларускай дзяржаўнасці ў XX стагоддзі
Далідовіч Генрых

Аўтар на падставе вывучяння дакументальных матэрыалаў выказвае свае адносіны да працэсу станаўлення інстытутаў дзяржаўнасці беларусаў на пачатку XX стагоддзя. БНР і БССР падаюцця ім як лагічныя паслядоўнасці, як вянец намаганняў беларусаў на шляху да незалежнасці ва ўмовах палітычнага ўціску. Кніга напісана...… More

Кліч роднага звона

Раман-хроніка
Далідовіч Генрых

У 1997 годзе ў выдавецтве “Юнацтва” выйшла першая кніга рамана лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча “Кліч роднага звона”. Цяпер чытач мае магчымасць з ім пазнабміцца поўнасцю — даведацца пра ўтварэнне дзяржаўнасці на нашых землях ў XIII стагоддзі, пра ўзвышэнне Навагародка...… More

Заходнікі

Раман, аповесць, апавяданні
Далідовіч Генрых

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут...… More

epub pdf

Кліч роднага звона

Раман, апавяданні, мініяцюры
Далідовіч Генрых

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар...… More

epub pdf

Жар кахання

Апавяданні пра жанчын
Далідовіч Генрых

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, еамім развіваць і ўмацаваць. У тым ліку і тое, што мы называем проста і велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста...… More

epub pdf

Жывы покліч

Выбранае
Далідовіч Генрых

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі Імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці і апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку і пра вечна існае і ў той жа час заўсёды новае, загадкавае....… More

fb2 mobi epub pdf

Заходнікі

Раман
Далідовіч Генрых

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца адразу пасля вайны ў былой Заходняй Беларусі. Іхнімі героямі з'яўляюцца "не внушаюўіе доверія" Сталіну вяскоўцы, а таксама кіраўнікі розных узроўняў, адзін з якіх - прысланы старшыня сельсавета Кругаглядаў, чэкісты, "лясныя браты". Яны вымушаны ў суровых умовах...… More

epub pdf

Свой дом

раман
Далідовіч Генрых

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча «Свой дом» заканчвае трылогію «Гаспадар-камень». У цэнтры аўтарскай увагі — драматычныя падзеі 1918 года, калі ўтпарылася беларуская дзяржаўнасць. зараджалаея рэспубліка. Сярод герояў рамана — вядомыя імёны: Зм. Жылуновіч, А. Чарвякоў, А. Мяснікоў, I....… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org