- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сенняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібацкай пушчы, жыццё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усвядомленае з іншым светам - спачатку блізкім, усябеларускім, а потым i з вялікім.
Скончыў Дзераўнянскую дзесяцігодку (1963), філфак Белдзяржуніверсітэта (1968), служыў у арміі i настаўнічаў на Барысаўшчыне (1968-1973), працаваў у аддзеле прозы часопіса «Полымя» (1973-1979), намеснікам галоўнага рэдактара (1979-1991) i галоўным рэдактарам (1991-2002) часопіса «Маладосць». З 2003 года намеснік галоўнага рэдактара «Краязнаўчай газеты».
Першае апавяданне надрукаваў у 1966-ым у стаўбцоўскай раённай газеце «Прамень», першая кніга прозы «Дажджы над вёскай» пабачыла свет у 1974-ым (за яе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі). Кнігі апавяданняў i аповесцей «Цяпло на першацвет», «Маладыя гады», «На новы парог», «Жар кахання» i інш. прысвечаныя адлюстраванню дзіцячых хутарска-вясковых уражанняў, побыту i турбот сучасных вяскоўцаў i гараджан, настаўніцкай працы, светлых чалавечых пачуццяў, кахання. Аўтар трылогіі «Гаспадар-камень», «Пабуджаныя», «Свой дом», дзе асэнсаваны перыпетыі ўтварэння беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1919 гадах, раманаў «Заходнікі» (заходнебеларуская рэчаіснасць 1940-1950 гадоў; Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь за 1996 год), «Кліч роднага звона» (пра станаўленне прыкладна ў 1246-ым Вялікага княства Літоўскага са сталіцай у цяперашнім Навагрудку), літаратурна-гістарычнага эсэ «БНР. БССР» (2002) i інш. Многія творы перакладзеныя на мовы свету.
* Метрыка літаратурная. * ШКОЛЬНЫЯ ДАЛЯГЛЯДЫ. Міхась Кенька. Асаблівасці прозы малой жанравай формы. Лада Алейнік. Здольны... Адораны... Таленавіты... Марыя Шамякіна. Навела ў фантастыцы. Юрась Нераток. Няхай Эсквіль нам зайздросціць! Планета Раслін. * АЎРУЦІН Анатоль, У дваццатым стагоддзі. ... Болей »
* Алешына Алена, Вершы * Бяляцкі Алесь, Да гісторыі адной палемікі * Валасевіч Ігар, Данілаўскі завулак * Валасевіч Ігар, Персанальная справа * Валасевіч Ігар, Сцяпан Лаўрэнцьевіч * Глушакоў Уладзімір, Старая сядзіба * Грахоўскі Сяргей, Вершы * Далідовіч Генрых, Свой... Болей »
Часопіс “Бярозка” – літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў, у якім друкуюцца найноўшыя творы сучасных беларускіх і замежных пісьменнікаў і паэтаў, цікавыя публікацыі і інтэрв’ю, праводзяцца разнастайныя конкурсы.... Болей »
Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект, цыкл літаратурных сустрэч "Кантэкст". У новым выпуску — размова з Генрыхам Далідовічам. Будзьце ў "Кантэксце"! Далідовіч Генрых, нарадзіўся 01.06.1946 г. у вёсцы Янкавічы Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці ў сям'і каваля.... Болей »
Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сенняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібацкай пушчы, жыццё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усвядомленае з іншым светам -... Болей »