be

Далідовіч Генрых

Далідовіч Генрых

Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сенняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібацкай пушчы, жыццё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усвядомленае з іншым светам - спачатку блізкім, усябеларускім, а потым i з вялікім.

Скончыў Дзераўнянскую дзесяцігодку (1963), філфак Белдзяржуніверсітэта (1968), служыў у арміі i настаўнічаў на Барысаўшчыне (1968-1973), працаваў у аддзеле прозы часопіса «Полы­мя» (1973-1979), намеснікам галоўнага рэдактара (1979-1991) i галоўным рэдактарам (1991-2002) часопіса «Маладосць». З 2003 года намеснік галоўнага рэдактара «Краязнаўчай газеты».

Першае апавяданне надрукаваў у 1966-ым у стаўбцоўскай раённай газеце «Прамень», першая кніга прозы «Дажджы над вёскай» пабачыла свет у 1974-ым (за яе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі). Кнігі апавяданняў i аповесцей «Цяпло на першацвет», «Маладыя гады», «На новы парог», «Жар кахання» i інш. прысвечаныя адлюстраванню дзіцячых хутарска-вясковых уражанняў, побыту i турбот сучасных вяскоўцаў i гараджан, настаўніцкай працы, светлых чалавечых пачуццяў, кахання. Аўтар трылогіі «Гаспадар-камень», «Пабуджаныя», «Свой дом», дзе асэнсаваны перыпетыі ўтварэння беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1919 гадах, раманаў «Заходнікі» (заходнебеларуская рэчаіснасць 1940-1950 гадоў; Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь за 1996 год), «Кліч роднага звона» (пра станаўленне прыкладна ў 1246-ым Вялікага княства Літоўскага са сталіцай у цяперашнім Навагрудку), літаратурна-гістарычнага эсэ «БНР. БССР» (2002) i інш. Многія творы перакладзеныя на мовы свету.

Далідовіч Генрых. Выданьні

Вылучаны і адлучаны...
epub

Вылучаны і адлучаны...

Штрыхі да грамадзянскай біяграфіі творцы і дзяржаўнага дзеяча ў эпоху савецкай улады і пачатковага постсаветызму
Далідовіч Генрых

Генадзь Бураўкін з тых, каго таксама змалку аблашчыў адмы­словы нябесны промень, ажывіў ягоную здольнасць да Яе Вялікасці Паэзіі і тым самым яшчэ ў школьным узросце вывеў на нялёгкі грамадзянскі і творчы шлях. І яму прыйшлося прайсці выпрабаванне многіх ва ўсе помныя гістарычныя эпохі, хто трымаў экзамен... Болей »

Юда для Каліноўскага
epub

Юда для Каліноўскага

Дыптых
Далідовіч Генрых

У 1864 годзе, на самым пачатку яго, мінскія вышэйшыя губернскія і гарадскія чыноўнікі, асабліва жандарскія, з неспакоем, а больш з трывогай і тайнай нянавісцю, чакалі даволі высокага па пасадзе, небяспечнага госця. Той пад выглядам віленскага абываталя ехаў сюды на кароткі час, але з самымі вялікімі... Болей »

Сярод лесу, сярод поля
mobi fb2 epub pdf

Сярод лесу, сярод поля

Апавяданне-імправізацыя. Лісткі запісных кніжак
Далідовіч Генрых

Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сенняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібацкай пушчы, жыццё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усвядомленае з іншым светам -... Болей »

БНР і БССР
pdf fb2 mobi epub

БНР і БССР

Роздум аб пакутным шляху беларускай дзяржаўнасці ў XX стагоддзі
Далідовіч Генрых

Аўтар на падставе вывучяння дакументальных матэрыалаў выказвае свае адносіны да працэсу станаўлення інстытутаў дзяржаўнасці беларусаў на пачатку XX стагоддзя. БНР і БССР падаюцця ім як лагічныя паслядоўнасці, як вянец намаганняў беларусаў на шляху да незалежнасці ва ўмовах палітычнага ўціску. Кніга напісана... Болей »

Кліч роднага звона

Кліч роднага звона

Раман-хроніка
Далідовіч Генрых

У 1997 годзе ў выдавецтве “Юнацтва” выйшла першая кніга рамана лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча “Кліч роднага звона”. Цяпер чытач мае магчымасць з ім пазнабміцца поўнасцю — даведацца пра ўтварэнне дзяржаўнасці на нашых землях ў XIII стагоддзі, пра ўзвышэнне Навагародка... Болей »

Заходнікі

Заходнікі

Раман, аповесць, апавяданні
Далідовіч Генрых

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут... Болей »

Кліч роднага звона
epub pdf

Кліч роднага звона

Раман, апавяданні, мініяцюры
Далідовіч Генрых

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар... Болей »

Жар кахання
epub pdf

Жар кахання

Апавяданні пра жанчын
Далідовіч Генрых

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, еамім развіваць і ўмацаваць. У тым ліку і тое, што мы называем проста і велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста... Болей »

Жывы покліч
epub pdf

Жывы покліч

Выбранае
Далідовіч Генрых

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі Імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці і апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку і пра вечна існае і ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.... Болей »

Заходнікі
fb2 mobi epub pdf

Заходнікі

Раман
Далідовіч Генрых

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца адразу пасля вайны ў былой Заходняй Беларусі. Іхнімі героямі з'яўляюцца "не внушаюўіе доверія" Сталіну вяскоўцы, а таксама кіраўнікі розных узроўняў, адзін з якіх - прысланы старшыня сельсавета Кругаглядаў, чэкісты, "лясныя браты". Яны вымушаны ў суровых умовах... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org