- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сенняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібацкай пушчы, жыццё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усвядомленае з іншым светам - спачатку блізкім, усябеларускім, а потым i з вялікім.
Скончыў Дзераўнянскую дзесяцігодку (1963), філфак Белдзяржуніверсітэта (1968), служыў у арміі i настаўнічаў на Барысаўшчыне (1968-1973), працаваў у аддзеле прозы часопіса «Полымя» (1973-1979), намеснікам галоўнага рэдактара (1979-1991) i галоўным рэдактарам (1991-2002) часопіса «Маладосць». З 2003 года намеснік галоўнага рэдактара «Краязнаўчай газеты».
Першае апавяданне надрукаваў у 1966-ым у стаўбцоўскай раённай газеце «Прамень», першая кніга прозы «Дажджы над вёскай» пабачыла свет у 1974-ым (за яе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі). Кнігі апавяданняў i аповесцей «Цяпло на першацвет», «Маладыя гады», «На новы парог», «Жар кахання» i інш. прысвечаныя адлюстраванню дзіцячых хутарска-вясковых уражанняў, побыту i турбот сучасных вяскоўцаў i гараджан, настаўніцкай працы, светлых чалавечых пачуццяў, кахання. Аўтар трылогіі «Гаспадар-камень», «Пабуджаныя», «Свой дом», дзе асэнсаваны перыпетыі ўтварэння беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1919 гадах, раманаў «Заходнікі» (заходнебеларуская рэчаіснасць 1940-1950 гадоў; Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь за 1996 год), «Кліч роднага звона» (пра станаўленне прыкладна ў 1246-ым Вялікага княства Літоўскага са сталіцай у цяперашнім Навагрудку), літаратурна-гістарычнага эсэ «БНР. БССР» (2002) i інш. Многія творы перакладзеныя на мовы свету.
Сяргей Іванавіч, у вершы «Лёгкі хлеб» Вы пішаце: «Лёгкім хлебам паэзію лічаць, стараюцца // «Ад сахі і станка» прарвацца да слова... // Ды метафары ўсё ж мазалём не ствараюцца, // Нельга рыфмы спарадкаваць, быццам дровы…». Як адрозніць сапраўдную паэзію ад штукарства?... Болей »
Ніна Мацяш. Партрэт, зроблены ў вясновым садзе. Яе любімы партрэт. Як ні хацела Ніна Іосіфаўна ажыццявіць нешта падобнае ў больш сталым веку, але не атрымалася. Яна гаварыла пра гэта не толькі са шкадаваннем — з вялікай удзячнасцю да аўтара працы: «Лепшага партрэта ў мяне няма. Паўтарыць такое не здолеў... Болей »
«Беларускае кіно сярэдзіны мінулага стагоддзя звязана ў сваёй масе з тэмай Вялікай Айчыннай. Знята шмат геніяльных фільмаў, закрануты досыць хвалюючыя моманты. І, можна сказаць, раскрыта гэта тэма ўздоўж і ўпоперак, а таму зрабіць нешта лепшае тут ужо не надта атрымаецца. Але мы чамусьці працягваем спекуляваць... Болей »
“Дзеяслоў”не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня.... Болей »
Не хачу разважаць пра тое, якім павінен быць імідж беларускага пісьменніка, сам пісьменнік або беларуская літаратура ўвогуле. Няхай проста будзе — па-сапраўднаму яскрава і змястоўна, каб увесь свет гаварыў пра яго, а не пра чарговае тварэнне Джоан Роўлінг. Свежыя думкі з адценнем нацыянальнага беларускага... Болей »
Паколькі Яраслаў і Якун збеглі, то без іхняга заступніцтва Мсціслаў загадаў забітых пакінутых варагаў пакласці ў адной вялікай магіле, паранены х пад лячыц ь і па іхнім жаданн і ад пусц іць дамо ў. Канечне , за вы куп. А як яшчэ міласэрней з тымі, хто нёс яму смерць? Загінулых севяранаў па яго волі хавалі... Болей »
Наском чаравіка Славік грэбліва падчапіў Касінера за шчаку, павярнуў тварам да сябе і адпусц іў. Абмяклая і бязво льная , га лава вярну лася да зям лі, ут кну лася носам у жменьку леташняй светла-жоўтай травы. – Гатовы , – прамовіў Славік неслухмянымі, сухімі вуснам і, – не дыхае… – Cыходзім! – скамандаваў... Болей »
Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова». Абламейка Сяргей, Палац з акном у восень Аўчыннікава Ганна, Кропля бурштыну. Вершы Ахроменка Уладзіслаў, Як артысты “Харошак” танчылі для сына белагвардзейскага палкоўніка. З нізкі “Тэрпсіхора. Муза танцаў” Басалай Валянціна, Блакітны... Болей »
Астравец Сяргей, Кватэра з відам на Свіслач. Рэцэнзія на кнігу Аляксандра Лукашука “Сьлед матылька. Освальд у Менску” Бакач Алесь, Пад поўневым святлом. Вершы Безмацерных Кацярына, Такія розныя сусветы. Гутарка з мастакамі Віктарам Нямцовым і Раісай Сіплевіч Вішнёў Зміцер, Скандынаўскі... Болей »
Найпершая і самая галоўная мэта нашага часопіса – дапамагчы тым, хто прагне духоўнасці, хто хоча больш і глыбей ведаць пра хрысціянства ўвогуле і каталіцызм ў прыватнасці. Часопіс адрасаваны шырокім колам інтэлігенцыі і студэнцкай моладзі, усім, каго хвалююць праблемы духоўнасці, каго цікавіць гісторыя... Болей »