- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 1864 годзе, на самым пачатку яго, мінскія вышэйшыя губернскія і гарадскія чыноўнікі, асабліва жандарскія, з неспакоем, а больш з трывогай і тайнай нянавісцю, чакалі даволі высокага па пасадзе, небяспечнага госця. Той пад выглядам віленскага абываталя ехаў сюды на кароткі час, але з самымі вялікімі (пасля Мураўёва) паўнамоцтвамі – значыць, мог рабіць тут усё, што пажадае. У Мінску, каму трэба, загадзя мелі на руках дэпешу: палкоўніку Зайцаву – поўная воля, усе і ўсё да ягоных паслуг. (фрагмент)