- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рана сьцякае крывёй... Ад 28 да 30 лістапада 1979 г. Папа Ян Павал II наведаў Турэччыну. Галоўнай мэтай гэтай паездкі было спатканьне з Патрыярхам Дзімітрам I. Яно адбылоея 30 лістапада, акурат у дзень сьв. Андрэя Апостала ў фанарскай катэдры. Тады было афіцыяльна прагалошана распачацьце багаслоўскага... Болей »
Прыміце вялікую праўду. Першы раз у гісторыі Каталіцкай Царквы паляк быў выбраны Папам і выбраны ў нязвычайным часе. Сама Царква пасьля II-га Ватыканскага Сабору імкнецца не адставаць ад сучаснага жыцьця, а наадварот разам з энэргіяй, якую дае тэхніка і навука, прышчапіць яму жыцьцё ласкі, надпрыродную... Болей »
Архімандрыт Леў Гарошка (26.II.1911 — 28.VII.1977) Жывой стаіць перад нашымі вачамі постаць высокая, танклявая, з кустом сівой барады, з носам шырокім арліным, з вачамі чорнымі гаручымі, упартымі. Помнім ягоныя энэргічныя рухі, тараплівую паходку, французкі бэрэт на галаве ... Айцец Леў! .. Пазнаеш яго... Болей »
Мэтай Міжнарсдных Эўхарыстычных Кангрэсаў ёсьць пашырэньне і паглыбленьне публічнай чэсьці да Хрыста пад відам Сьвятых Дароў. Звычайна на такіх кангрэсах адбываюцца вельмі ўрачыстыя Багаслужбы, дзённыя і начныя адорацыі Сьвятой Эўхарыстыі, даклады і дыскусіі, у якіх паглыбляюцца веды аб Хрыстовых Тайнах... Болей »
Учалавечаньне Сына Божага. Ужо вялікі Арыстотэль, паганскі філязоф, падазраваў, што павінны існаваць нейкія чыстыя бязцялесныя духі, якіх мы называем анёламі. Для нас хрысьціян, веручых у Бога і Богачалавека, аб іхнім існаваньні ня можа быць ніякага сумніву. Аб добрых і злых анёлах ёсьць гутарка шмат... Болей »
4 студня 1975 г. адыйшоў у лепшае жыцьцё Юры Стукаліч, выдатны беларускі пісьменьнік, гарачы патрыёт, вораг камуністычнай ідэалётіі і марксістоўскага ладу, глыбока веруючы хрысьціянін, які звычайна пісаў пад прозьвішчам Віцьбіч, радзей Алесь Крыжаніч. Юрка Віцьбіч нарадзіўся ў Веліжы на Віцебшчыне (цяпер... Болей »
IV-ы Сусьветны Сынод Біскупаў. Найважнейшым здарэньнем апошняга часу ў жыцьці Царквы — спадзяёмся і сьвету — бьгў Сынод Біскупаў, які адбыўся ў Рыме у часе ад 27 верасьня да 27 кастрычніка 1974 г. Папа назваў яго гістарычнай падзеяй. Тэмай Сыноду была эвангелізацыя сучаснага сьвету. У Сынодзе прыймалі... Болей »
Добрая навіна. Стварыўшы першую пару людзей, Бог сказаў ім: «Пладзіцеся дый размнажайцеся, каб напоўніць зямлю і падпарадкаваць яе сабе, — каб вы панавалі над марскімі рыбамі, над птушкамі ў паветры ды над усялякім стварэньнем жывым, якое ходзіць па зямлі». (Быцьцё 1, 28) Бог мог стварыць адразу ўсіх... Болей »
Апостальскае павучаньне аб Найсьвяцейшай Дзеве Марыі Маці Божай. 22 сакавіка г. г. было агалошанна павучаньне Айца Сьвятога Папы Паўла VI аб кульце Божай Маці. Гэты вялікай важнасьці дакумант мае тры часткі: 1) Культ Багародзіцы ў адноўленай Літургіі лацінскага абраду; 2) Падаюцца некаторыя дырэктывы... Болей »
Добрая навіна. Царква заўсёды верыла і навучала, што кнігі Сьвятога Пісьма Сам Бог памагаў людзям укладываць (пісаць) так, што і яны свабодна самі пісалі, як маглі ў тым часе, у якім жылі. Аднак Бог праз іх аб'явіў чыстую праўду. Толькі ў вельмі рэдкіх выпадках Бог дыктаваў пішучаму, што ён павінен напісаць.... Болей »