- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юры Грыбоўскі - гісторык, доктар навук.
Нарадзіўся 6 сакавіка 1979 г. у вёсцы Забрэззе на Валожыншчыне. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2001), поўны курс Беларускага Калегіюму па спецыяльнасці «Найноўшая гісторыя» (2001). У 2001-2005 гг. працаваў на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела вайсковай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пасля навучаўся ў аспірантуры Гістарычнага Інстытута Варшаўскага ўніверсітэта. Ад 2008 г. працуе на Кафедры міжкультурных даследаванняў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. У 2005 г. абараніў кандытацкую працу прысвечаную ўдзелу беларусаў у Польскім войску. У 2012 г. абараніў доктарскую дысертацыю па тэме беларускага незалежніцкага руху.
Спецыялізуецца ў вайсковай, палітычнай і рэлігійнай гісторыі Беларусі і Польшчы ў 20 ст. Аўтар звыш 200 навуковых публікацыяў у Беларусі, Польшчы, Нямеччыне, ЗША, Латвіі, Балгарыі, Сербіі, Украіне і Расіі. Суаўтар манаграфіяў «Забытыя жаўнеры Польскага войска ў часы Другой сусветнай вайны» (2003) і «Беларусы ў бітве за Монтэ Касіна» (2004). Аўтар навуковых манаграфіяў «Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях у 1918 – 1945 гг.» (Санкт-Пецярбург 2006; Варшава 2007), «Пагоня паміж Белым Арлом, Свастыкай і Чырвонай Зоркай. Беларускі незалежніцкі рух у 1939 – 1956 гг.» (Варшава 2011) і «У службе Рэчы Паспалітай. Вайсковае душпастырства праваслаўнага веравызнання ў Польскім войску ў 1919 – 1949 гг.» (Варшава 2016). Сябра Беларускага гістарычнага таварыства.
За навукова-даследчыцкую дзейнасць неаднаразова быў адзначаны прэстыжнымі стыпендыямі і ўзнагародамі, у тым ліку медалём Рго Меmогіа (2005), узнагародай Klio (2007), узнагародай тыднёківа «Polityka» (2008), стыпендыяй Міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы (2012), Рэктара Варшаўскага ўніверсітэта (2016, 2020) і інш.
* Эвакуацыя царкоўнай маёмасці з Нарвы ў 1915 г. (Дарафей Фіёнік) * Bernacki Bartłomiej, Teatr i ośrodki kulturalne w okresie okupacji sowieckiej kresów północno-wschodnich II Rzeczypospolitej (1939-1941) w świetle prasy legalnej * Iwaniuk Sławomir, Religia w szkołach z językiem białoruskim... Болей »
* Заключнае слова ад аргкамітэту канфэрэнцыі * Навуковая хроніка * Прадмова рэдакцыі * Астрога Віктар, Беларуская гістарыяграфія найноўшага часу: праблемы перыядызацыі * Вабішчэвіч Аляксандар, З гістарыяграфіі гісторыі Заходняй Беларусі 1920 – 30-х гадоў: пытанні перыядызацыі нацыянальна-вызвольнага... Болей »
** Артыкулы * Вячаслаў Насевіч. Карэньшчына: тры стагоддзі з жыцця аднаго маёнтка * Бeрнгард K'яры. Лёс беларускіх габрэяў у «Генеральным камісарыяце Беларутэніі»* Спроба наблізіцца да незразумелага * Астрыд Зам. Беларускі нацыяналізм ці нацыяналізм Беларусі? ** Публікацыі * Генадзь Сагановіч. Інфлянцкія... Болей »
Нацыянальна-культурная дзейнасьць латвійскіх беларусаў падчас нямецкай акупацыі была працягам гэтай актыўнасьці з міжваеннага часу. Палітычная і міжнародная кан’юнктура, якая стварылася ў рэгіёне ў гады вайны, спрыяла актывізацыі нацыянальнай актыўнасць беларусаў у Латвіі. Дзякуючы мясцоваму беларускаму... Болей »
Дзякуючы дынамічнаму эканамічнаму разьвіцьцю Латвія і Эстонія ў міжваенны час былі краінамі, якія прываблівалі да сябе тысячы іншаземных гастарбайтараў. Найбуйнейшую групу складалі польскія грамадзяне – жыхары Віленшчыны й Наваградчыны. Агулам у пэрыяд ад 1928 да 1939 г. у сельскай гаспадарцы Латвіі... Болей »
У гады нямецкай акупацыі ў польскай сталіцы назіралася актывізацыя беларускай дзейнасьці. Гэта было вынікам як адпаведнай палітычнай кан'юнктуры, так і захадаў беларускіх актывістаў. Нягледзячы на нешматлікасьць мясцовай беларускай грамады Варшава ператварылася ў значны асяродак беларускага нацыянальнага... Болей »
Міжваеннае Польскае Войска было своесаблівым адлюстраваньнем стракатага нацыянальнага складу польскай дзяржавы. Другой па колькасьці рэлігійнай групай ва ўзброеных сілах былі праваслаўныя. Большасьць прадстаўнікоў гэтага веравызнаньня складалі беларусы і ўкраінцы. На патрэбы праваслаўных вайскоўцаў яшчэ... Болей »
У гады Другой сусьветнай вайны беларусы ваявалі на розных франтох і ў войсках розных краінаў. Некаторыя з іх па волі лёсу апынуліся ў шэрагах Польскіх Узброеных Сілаў на Захадзе (ПУСЗ). Гэта былі рэгулярныя вайсковыя фармаваньні, якія падпарадкоўваліся польскаму эміграцыйнаму ўраду і змагаліся ў Паўночнай... Болей »
У гады Другой сусьветнай вайны беларусы ваявалі на розных франтох і ў войсках розных краінаў. Некаторыя з іх па волі лёсу апынуліся ў шэрагах Польскіх Узброеных Сілаў на Захадзе (ПУСЗ). Гэта былі рэгулярныя вайсковыя фармаваньні, якія падпарадкоўваліся польскаму эміграцыйнаму ўраду і змагаліся ў Паўночнай... Болей »
У гады Другой сусьветнай вайны некалькі тысячаў беларусаў знайшлі прытулак у розных краінах сьвету. Ваенная завіруха закінула некаторых нават у найбольш экзатычныя і аддаленыя куткі сьвету. Частка выгнанцаў апынулася ў Брытанскай Усходняй Афрыцы (на тэрыторыі сучаснай Кеніі, Танзаніі і Ўганды). На чужыне... Болей »