be

Грыбоўскі Юры

Грыбоўскі Юры

Юры Грыбоўскі - гісторык, доктар навук.

Нарадзіўся 6 сакавіка 1979 г. у вёсцы Забрэззе на Валожыншчыне. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2001), поўны курс Беларускага Калегіюму па спецыяльнасці «Найноўшая гісторыя» (2001). У 2001-2005 гг. працаваў на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела вайсковай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пасля навучаўся ў аспірантуры Гістарычнага Інстытута Варшаўскага ўніверсітэта. Ад 2008 г. працуе на Кафедры міжкультурных даследаванняў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. У 2005 г. абараніў кандытацкую працу прысвечаную ўдзелу беларусаў у Польскім войску. У 2012 г. абараніў доктарскую дысертацыю па тэме беларускага незалежніцкага руху.

Спецыялізуецца ў вайсковай, палітычнай і рэлігійнай гісторыі Беларусі і Польшчы ў 20 ст. Аўтар звыш 200 навуковых публікацыяў у Беларусі, Польшчы, Нямеччыне, ЗША, Латвіі, Балгарыі, Сербіі, Украіне і Расіі. Суаўтар манаграфіяў «Забытыя жаўнеры Польскага войска ў часы Другой сусветнай вайны» (2003) і «Беларусы ў бітве за Монтэ Касіна» (2004). Аўтар навуковых манаграфіяў «Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях у 1918 – 1945 гг.» (Санкт-Пецярбург 2006; Варшава 2007), «Пагоня паміж Белым Арлом, Свастыкай і Чырвонай Зоркай. Беларускі незалежніцкі рух у 1939 – 1956 гг.» (Варшава 2011) і «У службе Рэчы Паспалітай. Вайсковае душпастырства праваслаўнага веравызнання ў Польскім войску ў 1919 – 1949 гг.» (Варшава 2016). Сябра Беларускага гістарычнага таварыства.

За навукова-даследчыцкую дзейнасць неаднаразова быў адзначаны прэстыжнымі стыпендыямі і ўзнагародамі, у тым ліку медалём Рго Меmогіа (2005), узнагародай Klio (2007), узнагародай тыднёківа «Polityka» (2008), стыпендыяй Міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы (2012), Рэктара Варшаўскага ўніверсітэта (2016, 2020) і інш.

Грыбоўскі Юры. Выданьні

Гістарычны альманах 15
pdf

Гістарычны альманах 15


* Бортнікава Ала, Пацверджанне уладанняў ("листы") у горадзе Уладзіміры Жыгімонтам Старым у кнізе Літоўскай Метрыкі № 10 як гістарычная крыніца * Варонін Васіль, Старонка біяграфіі князя Андрэя Полацкага * Гатальская Ксенія, Самагубствы як сацыяльна-культурны феномен на беларускіх землях у... Болей »

Запісы 32
pdf

Запісы 32

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999)... Болей »

Białoruskie Zeszyty Historyczne 30
pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne 30


* Błaszczak Tomasz, Informacja: Europa 2008: nowe sąsiedztwo. Naukowa konferencja studentów i doktorantów. Wilno, 17-18 maja 2008 r. * Błaszczak Tomasz, Informacja: Konferencja „Mniejszości narodowe na Litwie: poszukiwanie dia­logu”. Kowno, 16 listopada 2007 r. * Bobryk Adam, Recenzja: Alicja... Болей »

Запісы 31
pdf

Запісы 31

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999)... Болей »

Беларускі Гістарычны Агляд Том 14, сшыткі 1-2
pdf

Беларускі Гістарычны Агляд Том 14, сшыткі 1-2

навуковы зборнік

У тлумачэннях ідэі Масква — трэці Рым, што ўзнікла ў часы Сярэднявечча, да гэтага часу мала ўвагі аддаецца літоўскаму фактару, або фактару Вялікага Княства Літоўскага. Дзяржаўная ідэалогія Вялікага Княства Маскоўскага ў XV–XVI ст. абапіралася на даўнія гістарычна абумоўленыя адносіны не толькі з Канстанцінопалем... Болей »

Białoruskie Zeszyty Historyczne 28
pdf mp3

Białoruskie Zeszyty Historyczne 28


* Recenzje. Polemiki. * Recenzje. Polemiki. * Andrejczuk Mariusz, Kościół prawosławny w PRLw okresie stalinowskim * Bernacki Bartłomiej, „Młody człowiek epoki radzieckiej”. Mobilizacyjna rola sowieckich organizacji społecznych i paramilitarnych na ziemiach północno-wschodnich Drugiej Rzeczypospolitej... Болей »

Białoruskie Zeszyty Historyczne 25
pdf mp3

Białoruskie Zeszyty Historyczne 25


* Dokument - raporty wywiadowcze Romualda Ziemkiewicza do II Oddziału Sztabu Generalnego WP z lat 1922-1923 * Chomik Piotr, Recenzje. Polemiki. * Iwaniec Eugeniusz, Napad sowieckiej partyzantki na Kosów Poleski 3 sierpnia 1942 r. (sukces czy klęska?) * Łatyszonek Oleg, Polityczne aspekty... Болей »

Гістарычны Альманах 11
pdf

Гістарычны Альманах 11

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

* Дакумент: Скрыпскі Пётр Іванавіч (в.Велямічы Столінскага раёну Берасцейскай вобл), З успамінаў партызана * Заключная дыскусія * Кніжны анонс * Бубныс Арунас, Баланс удзелу літоўцаў у Другой сусветнай вайне * Гарбачова Вольга, Дзейнасць Таварыства літоўскага і рускіх земляў у межах... Болей »

Нашы карані 14

Нашы карані 14

ілюстраваны часопіс краязнаўцаў Паазер´я

Сучаснае паселішча Лучай размешчана на збегу трох азёраў і рацэ Лучайка. Геаграфічнае становішча абумовіла паходжанне назвы „Лучай”. Яно ўтварылася ад слоў „злучына”, „злучацца”, „лука” - выгіб, залом, навалак. Канчатак „ай”, які ў літоўскай мове адпавя-дае адзінаму ліку назоўнаму склону, указвае таксама... Болей »

Беларускі гістарычны часопіс 5/2002
pdf

Беларускі гістарычны часопіс 5/2002

навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс

«На Беларусi нарадзіўся, на Беларусь i вярнуўся...” (інтэрв'ю Юрыя Грыбоўскага з былым пілотам Брытанскіх каралеўскіх ваенна- паветраных сіл Казімірам Антонавічам Яновічам) Старэйшай вышэйшай педагагічнай навучальнай установе Беларусі — 80 гадоў (на пытанні галоўнага рэдактара часопіса Васіля Кушнера... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org