be

Грыбоўскі Юры

Грыбоўскі Юры

Юры Грыбоўскі - гісторык, доктар навук.

Нарадзіўся 6 сакавіка 1979 г. у вёсцы Забрэззе на Валожыншчыне. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2001), поўны курс Беларускага Калегіюму па спецыяльнасці «Найноўшая гісторыя» (2001). У 2001-2005 гг. працаваў на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела вайсковай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пасля навучаўся ў аспірантуры Гістарычнага Інстытута Варшаўскага ўніверсітэта. Ад 2008 г. працуе на Кафедры міжкультурных даследаванняў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. У 2005 г. абараніў кандытацкую працу прысвечаную ўдзелу беларусаў у Польскім войску. У 2012 г. абараніў доктарскую дысертацыю па тэме беларускага незалежніцкага руху.

Спецыялізуецца ў вайсковай, палітычнай і рэлігійнай гісторыі Беларусі і Польшчы ў 20 ст. Аўтар звыш 200 навуковых публікацыяў у Беларусі, Польшчы, Нямеччыне, ЗША, Латвіі, Балгарыі, Сербіі, Украіне і Расіі. Суаўтар манаграфіяў «Забытыя жаўнеры Польскага войска ў часы Другой сусветнай вайны» (2003) і «Беларусы ў бітве за Монтэ Касіна» (2004). Аўтар навуковых манаграфіяў «Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях у 1918 – 1945 гг.» (Санкт-Пецярбург 2006; Варшава 2007), «Пагоня паміж Белым Арлом, Свастыкай і Чырвонай Зоркай. Беларускі незалежніцкі рух у 1939 – 1956 гг.» (Варшава 2011) і «У службе Рэчы Паспалітай. Вайсковае душпастырства праваслаўнага веравызнання ў Польскім войску ў 1919 – 1949 гг.» (Варшава 2016). Сябра Беларускага гістарычнага таварыства.

За навукова-даследчыцкую дзейнасць неаднаразова быў адзначаны прэстыжнымі стыпендыямі і ўзнагародамі, у тым ліку медалём Рго Меmогіа (2005), узнагародай Klio (2007), узнагародай тыднёківа «Polityka» (2008), стыпендыяй Міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы (2012), Рэктара Варшаўскага ўніверсітэта (2016, 2020) і інш.

Грыбоўскі Юры. Выданьні

Беларускі Гістарычны Агляд Том 20 Сшытак 1-2 (38-39)
pdf

Беларускі Гістарычны Агляд Том 20 Сшытак 1-2 (38-39)

навуковы часопіс

Наша гістарычная літаратура аддала нямала ўвагі праблеме навучання выхадцаў з беларускіх земляў Вялікага Княства Літоўскага за мяжой. Прыблізна такая ж сітуацыя назіраецца і ў гістарыяграфіях суседніх краін. Тамтэйшыя даследчыкі таксама прыклалі шмат намаганняў, высвятляючы розныя аспекты атрымання вышэйшай... Болей »

ARCHE 03 (120) 2013

ARCHE 03 (120) 2013

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Тэма нумару: Ахвяры і каты. Паводле сваёй тэматыкі нумар з’яўляецца лагічным працягам сёлетняга першага нумара часопіса пад назвай “Паліцаі і партызаны” , то бок таксама прысвечаны падзеям Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. Ужо шмат гадоў у беларускіх інтэлектуальных колах вядуцца (у тым ліку... Болей »

ARCHE 01 (118) 2013

ARCHE 01 (118) 2013

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Тэма нумару: Партызаны і паліцаі. Тэксты, уключаныя ў гэтае выданне, у большасці сваёй прысвечаныя якраз адлюстраванню розных бакоў вышэйадзначаных аспектаў гісторыі Беларусі пад нямецкай акупацыяй у 1941—1944 гг. Тут ёсць як публікацыі, прысвечаныя праблемам нацысцкага тэрору, здзяйснянага немцамі пры... Болей »

Запісы 36
pdf

Запісы 36

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999)... Болей »

Politeja 22

Politeja 22

Studia białoruskie

"Politeja" jest pismem naukowym Wydziału Studiów Międzynarodowych i Politycznych Uniwersytetu Jagiellońskiego w Krakowie publikującym artykuły naukowe z dziedziny szeroko pojętych nauk politycznych, stosunków międzynarodowych oraz kulturoznawstwa. Zapraszamy Autorów - pracowników naukowych i doktorantów... Болей »

ARCHE 07-08(94-95)2010

ARCHE 07-08(94-95)2010

Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі

* Стэнаграма нарады вышэйшага кіраўніцтва Генэральнай акругі Беларусь (Менск, 8—10 красавіка 1943 году) * Акерман Фэлікс, Добры падмурак для будучых дасьледаваньняў * Акерман Фэлікс, Кніга пра падвойную акупацыю * Акерман Фэлікс, Нямецкая акупацыя Горадні ў чэрвені 1941 — ліпені 1944 гг. ... Болей »

ARCHE 05(92)2010

ARCHE 05(92)2010

Як Гітлер мог перамагчы

* Страявы вайсковы статут Беларускай Самааховы * АПЭЛЬБАЎМ ЭН, Як Гітлер мог перамагчы * БАРТУШКА МАРК, Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гадах * БРАКЕЛЬ АЛЯКСАНДАР, «Найбольш небясьпечны гнеў сялянаў…» Забесьпячэньне партызанаў і іх стаўленьне да мірнага насельніцтва * ГЕЛАГАЕЎ... Болей »

Гістарычны альманах 16
pdf

Гістарычны альманах 16


* Бортнік Ігар, Праблема дзяржаўна-палітычнага ўладкавання ў ананімнай працы "Размова Паляка з Літвінам" * Гагуа Руслан, Грунвальдская бітва ў паведамленнях Энеа Сільвіа Пікаламіні * Грыбоўскі Юры, Рада БНР на эміграцыі і праекты інтэграцыі Цэнтральна-Усходняй Еўропыў 1945-1956 г. * Жарская... Болей »

ARCHE 11-12 (86-87) 2009

ARCHE 11-12 (86-87) 2009

Айчынная гістарыяграфія: вайна мітаў ці вайна амбіцыяў?

Нумар адчыняецца шэрагам палемічных артыкулаў, якія абмяркоўваць працы беларускага гісторыка Ігара Марзалюка. Асаблівую ўвагу сярод іх выклікае грунтоўная публікацыя Алега Ліцкевіча "Да пытаньня пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст." Таксама ў выпуску — артыкул Сяргея Запрудзкага "Некаторыя... Болей »

Запісы 32
pdf

Запісы 32

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999)... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org