be

Галіяфы

Галіяфы. Выданьні

Архіпелаг Беларусь
pdf epub

Архіпелаг Беларусь

Кніга дыялогаў
Акудовіч Валянцін

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь... Болей »

Асобныя радкі
pdf

Асобныя радкі

Розных гадоў
Вярцінскі Анатоль

Прадстаўляць аўтара гэтага зборніка, думаю, будзе лішнім. Вядомы ён па шматлікіх зборніках паэзіі, па п’есах, па перакладах. Анатоль Вярцінскі – творца, вершы якога сталі песнямі. Новы зборнік, як сама назва гаворыць, сабраў пад адной вокладкай вершы розных гадоў, асобныя радкі, якія складаюцца ў цэласць.... Болей »

Думкі – гэта не гульня
pdf

Думкі – гэта не гульня

Вершы
Башура Міхась

Міхась Башура - скончыў з адзнакай аддзяленне беларускай мовы i лiтаратуры фiлалагiчнага факультэта БДУ (1997). Падчас вучобы ва унiверсiтэце прымаў удзел у выступленнях тэатра-студыi «Летуценнiк», працаваў у школе настаўнiкам беларускай лiтаратуры, у часопiсах «Першацвет» i «Беларусь», у газеце «Культура»... Болей »

Замак пабудаваны з крапівы
pdf

Замак пабудаваны з крапівы

Раман
Вішнёў Зміцер

Правобраз лірычнага героя – сам аўтар, або адлюстраванне аўтара – сам лірычны герой. Трынаццаць частак твора “Замак пабудаваны з крапівы» — гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога — цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай.... Болей »

Казкі
pdf

Казкі

гісторыі (не) пра нас
Календа Сяргей

Пісаць казкі на пачатку XXI стагоддзя не абы-які занятак. Цяжка дадаць чагосьці новага да таго сапраўднага багацця казачных сюжэтаў і вобразаў, якое чалавецтва назапасіла за тысячы гадоў існавання. Аднак людзі працягваюць ствараць уласны свет, насяляць яго чароўнымі істотамі ды прыдумляць ім гісторыі.... Болей »

Олівер Твіст
pdf

Олівер Твіст

раман
Дыкенс Чарльз

Кнігу Чарльза Дыкенса ведае, бадай, кожны. Шматкроць экранізаваная, перакладзеная на сотні мовыаў свету, дачакалася нарэшце перакладу на беларускую. А, можа, інакш – беларускамоўны чытач нарэшце дачакаўся дыкенсаўскага “Олівера Твіста” на роднай мове. Класіка, як паказвае час, не старэе, і закранутыя... Болей »

П’яўка
pdf

П’яўка

Раман
Станкевіч Юры

Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі – абсалютна новай з'явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Месца дзеяньня раману — Беларусь ў 2050 годзе пасьля так званых «Непажаданых падзеяў» — шэрагу тэхнагенных і экалягічных наступстваў, якія прывялі да росту спадчынных захворваньняў... Болей »

Тэатральныя дэманы
pdf

Тэатральныя дэманы

Тэксты
Сін Ільля

Фантасмагарычны раман Іллі Сіна «Тэатральныя дэманы» пра падводнае падарожжа па затопленым Менску. Сама назва - «Тэатральныя дэманы» - наводзіць на думку, што гэтым разам карыфей бязглуздзіцы будзе дэканструяваць Міхаіла Булгакава. Сатырычнае апісанне ўмоўнай рэдакцыі толькі падмацоўвае страхі, але праз... Болей »

Яна Тры Ён: перформанс-суполка
pdf

Яна Тры Ён: перформанс-суполка

Тэксты

Выданьне прысьвечанае ціквай літаратурнай зьяве пад назовам суполка “ЯнаТрыЁн”. “Незвычайная” гісторыя паўстаньня суполкі – адлюстраваньне творчай неардынарнасьці і новых падыходаў у сучаснай беларускай літаратуры. Вольга Рагавая, Юрась Ленскі, Адам Шостак і Васіль Паўлініч – маладыя літаратары, якія... Болей »

Aпошні сезон
pdf

Aпошні сезон

Аповесці, апавяданні
Савоська Павел

Гісторыя маладога беларускага хлопца, які, патрапіўшы ў вір студэнцкага Ленінграду, не згубіў беларускай шчырасьці і адкрытасьці. Сямідзясятыя гады – разгар пабудовы камунізму ў Краіне Саветаў, дзе чалавек можа дыхаць вольна, але толькі ў адзін такт з уладай, дзе можна верыць у Бога, але нельга хадзіць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org