be

Галіяфы

Галіяфы. Выданьні

Сучаснае шведскае апавяданне
pdf

Сучаснае шведскае апавяданне

Проза

Увазе чытача прадстаўленыя найлепшыя і найбольш выразныя прыклады сучаснай швэдзкай літаратуры. Асаблівая ўвага зьвяртаецца на швэдзкую навэлістыку, якія гістарычна нядаўна пачала разьвівацца ў літаратуры гэтай скандынаўскай краіны. Для швэдзкіх пісьменьнікаў-навэлістаў характэрная нерэальнасьць таго... Болей »

Халоднае сэрца
pdf

Халоднае сэрца

Казка
Гаўф Вільгельм

Дух нямецкай містыкі праз прызму сучасных рэаліяў, літаратурны постмадэрнісцкі кактэйль у абліччы казкі – новая кніга Альгерда Бахарэвіча "Халоднае сэрца". Літаратурную плошчу "Халоднага сэрца" падзялілі на дваіх нямецкі казачнік Вільгельм Гаўф і беларускі сучаснік Альгерд Бахарэвіч. Першая частка кнігі... Болей »

Шчыра. Ня шчыра
pdf

Шчыра. Ня шчыра

Вершы
Кухарэвіч Сьвятлана, Папоў Алесь

Насамрэч гэта не паэзія. Гэта нават не проза. "Шчыра, Ня шчыра" – гэта крок беларускай літаратуры ў дваццаць першае стагодзьдзе. Сучасная стылёвая лірыка ў сучаснай стылёвай вокладцы. Чытач можа сам абраць, як пачынаць знаёміцца з выданьнем: з папоўскага або з кухарэвіцкага боку.... Болей »

Аддаленасць і Адданасць
pdf

Аддаленасць і Адданасць

паэзія і лірычная проза
Кавалеўскі Арцём

Аддаленасьць і Адданасьць - збор твораў Арцёма Кавалеўскага. Песьні спрагнёнага і патрабуючага каханьня сэрца леглі ў аснову твораў аўтара. Кожны ў творах Арцёма Кавалеўскага знойдзе свае патаемныя пытаньні і адказы да саміх сябе. …стыхійна аддаляючыся штодня ад сябе ранейшых, мы стыхійна аддаемся... Болей »

Альбом рэпрадукцый
pdf

Альбом рэпрадукцый


Родзiн Алесь

Беларускі мастак Алесь Родзін з'яўляецца адначасова прадстаўніком і неаавангарду, і "старога добрага жьвапісу": сюжэтнага і фігуратыўнага. У сваім творчым багажы ён мае перформансы і відэа, але палатно, алей як асноўная творчая зброя - гэта, вядома, не прашча, але і не лазерная стралялка з галівудскага... Болей »

Бег
pdf

Бег

Раман
Талстоў Аляксей

Раман Аляксея Талстова – маладога беларускага пісьменьніка у сапраўданасьці можа стаць важнай і знакавай зьявай нашага часу. Часу камэрцыялізацыі забавы, калі цывілізацыя замяніла сабой культуру і ператварыла чалдавечае жыцьцё і вечны шлях, які кожны сам сабе мусіць пракладаць праз шэрыя будні і звыклыя... Болей »

Гліняны чалавек
pdf

Гліняны чалавек

вершы
Чубат Аляксей

Вершы Аляксея Чубата адметныя і розныя не толькі ў сэнсава-тэматычных, але і ў фармальна-жанравых адносінах (трох-, пяцірадковыя мініяцюры і разгорнутыя, з некалькіх частак, тэксты, верлібры). Прыскрайняй арганічнасці яны, за асобным выключэннем, адпавядаюць тым падыходам і крытэрыям, якія і вызначаюць... Болей »

Готыка тонкіх падманаў
pdf

Готыка тонкіх падманаў

вершы
Нілава Таццяна

Кніга Таццяны Нілавай не пакідае чытача на раздарожжы абыякавасці. Са словаў крытыка Ірыны Шаўляковай, лірычная гераіня паэткі грае ў «тонкія падманы» (ці з імі — як з пацеркамі) у дэкарацыях хутчэй позняй («палымянай»), чым ранняй готыкі. Яркая, каляровая, гучная, нібыта спевы буры, — гэтая паэзія прыйдзецца... Болей »

Дзежка дзёгцю
pdf

Дзежка дзёгцю

вершаваныя фэльетоны
Няўвесь Алесь

“Твае фельетоны — тое, што нам трэба ў цяперашняй сітуацыі. Смех — самы дзейсны тут сродак. Я толькі здзіўляюся, што ў нас гэта ці не разумеюць, ці не даацэньваюць. Усе незалежныя СМІ — суцэльны плач ды стогны. Тыя, ад каго мы плачам, толькі пацяшаюцца з нас. А вось дасціпнае высьмейванне іх, сарказм... Болей »

Дол
pdf

Дол

вершы i паэмы
Законнікаў Сяргей

Новая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1992), міжнародных літаратурных прэмій Польшчы (1996) і Украіны (1997) Сяргея Законнікава “Дол” занатавала жыццё летапісна, так, як пазначаецца на кардыяграме біццё сэрца, або ў слухаўцы ўрача дыханне чалавека. У кнігу ўвайшлі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org