- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва “Галіяфы”, заснаванае 25 лістапада 2007 года пісьменнікамі Міхасём Башурам і Зміцерам Вішнёвым, аб’яднала шматлікіх прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва (літаратараў, мастакоў, навукоўцаў, музыкантаў, перфомераў) з мэтай распавесці як беларускім, так і замежным чытачам пра самыя адметныя культурныя з’явы, пра найноўшыя эстэтычныя практыкі, пра найбольш перспектыўныя праекты.Заснавальнікі “Галіяфаў”, Міхась Башура і Зміцер Вішнёў, даўно вядомыя чытацкай публіцы: у пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя творцы ўваходзілі ў літаратурна-мастацкі рух “Бум-Бам-Літ”, які адыграў важную ролю ў станаўленні сучаснага прыгожага пісьменства. Не менш цікавую дзейнасць разгарнула суполка радыкальных літаратараў “SCHMERZWERK”, створаная некаторымі з былых бумбамлітаўцаў пасля таго, як перастаў існаваць літаратурна-мастацкі рух. У прыватнасці, у 2000 годзе была запачаткаваная кніжная серыя “Другі фронт мастацтваў” (галоўны рэдактар Зміцер Вішнёў), што ў розны час знаходзіла сабе прытулак у выдавецтвах “Рунь” (Вільня), “Невский простор” (Санкт-Пецярбург), у мінскім выдавецтве “Логвінаў”. Серыя “Другі фронт мастацтваў” аб’яднала многіх канцэптуальных аўтараў – пабачылі свет болей за 30 кніг, а самае галоўнае – быў створаны літаратурны асяродак, які прадстаўляе актуальнае беларускае мастацтва. Ён лучыць пісьменнікаў як маладога, так і сталага ўзросту, людзей з рознымі эстэтычнымі прыхільнасцямі, але з адзінай мэтай – удзельнічаць у фарміраванні літаратурнага працэсу, развіваць культурную прастору, адкрываць і падтрымліваць новых таленавітых аўтараў.Выдавецтва “Галіяфы” працягвае серыю “Другі фронт мастацтваў” і цягам 2009 – 2010 гадоў плануе надрукаваць каля 40 кніг – гэта паэзія, проза, эсэістыка, крытыка, эксперыментальныя даследаванні андэграўнду і субкультуры і інш. Мала таго, пільнай увагі заслугоўваюць такія кніжныя серыі, як “Адсутнае беларускае мастацтва”, “Калекцыя беларускай фантастыкі”, “Партрэты польскай літаратуры”, “XXI стагоддзе: паэтычныя далягляды”, а таксама дзіцячая серыя “Сланечнікі”.Усіх аўтараў выдавецтва “Галіяфы” яднае тое, што яны ствараюць якасную беларускамоўную літаратуру, цікавяцца новымі эстэтычнымі тэндэнцыямі ў еўрапейскай культуры, арыентуюцца ў сучаснай літаратурнай прасторы, прымаюць актыўны ўдзел у развіцці авангарднага мастацтва.У бліжэйшых планах “Галіяфаў” – правядзенне разнастайных літаратурных выступаў, акцый, фестываляў, конкурсаў, а таксама інфармаванне шырокай чытацкай аўдыторыі пра найбольш важныя падзеі культурнага жыцця праз электронны рэсурс www.by-books.org.
Захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія плыні ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін — ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў — ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый — ад ніцшэанства... Болей »
«Прыгоды Пінокіа» — адна з самых вядомых у свеце гісторый для дзяцей, якую пераклалі на дзясяткі моў і чытаюць на розных кантынентах. Аўтар твора — журналіст Карла Ларэнціні, больш вядомы нам пад псеўданімам «Карла Калодзі». Аповед пачынаецца словамі: «Жыў-быў…» — толькі далей гаворка ідзе не пра караля... Болей »
Праз асэнсаванне калізій і ўчынкаў мінулага да ўсведамлення ўласнай экзістэнцыйнай сутнасці ў дні сённяшнім — так можна вызначыць лейтматыў змешчаных у гэтым зборніку чатырох аповесцей. Аб’яднаныя агульным месцам дзеяння, займальнасцю фабулы і наяўнасцю дэтэктыўнай інтрыгі, усе яны вылучаюцца дасканаласцю... Болей »
Новую кнігу мастака Алеся Maры (Аляксея Марачкіна), знанага і як паэта, склалі дзіцячыя і юнацкія ўспаміны, развагі пра жыццё і творчасць, якія мяжуюць з дзённікавымі запісамі, зробленымі ў горадзе Вісбы, на шведскай выспе пасярод Балтыкі. Арганічнай часткай яе сталіся графічныя творы. Гэтае літаратурна-мастацкае... Болей »
На свеце ёсць месца, адкуль пачынаюцца ўсе шляхі і дарогі Сусвету. Той, хто валодае Ключом ад яго, можа абудзіць даўно паснулыя сцежкі ці назаўжды закрыць шлях да шчасця. Джым выяўляе ў сябе здольнасць кіраваць дарогамі, а ў свайго сябра – дар бачыць смерць. Яны выпадкова даведваюцца, што непрыемнасці... Болей »
Што наш лёс, як не вынік дзейнасці дзясяткаў і соцень чалавек вакол? Што містыка, як не збег шматлікіх абставін? Што чалавек у сістэме? Жывёлінка дрыжачая ці права мае на свой суд, калі сляпыя і глухія суд дзяржаўны, суд людскі і суд Божы? Што ўрэшце наша жыццё, як не адзіны вялізны пазл, дзе кожны фрагмент... Болей »
Што спяваюць розныя машыны? Адкуль бяруцца і куды знікаюць зачараваныя домікі? Якія падзеі разгортваюцца ў лужынах? Аматарам пафантазіраваць, малым і вялікім, – новая кніжка вершаў Веры Бурлак.... Болей »
Гэта сёмая кніга Валянціны Аксак. У ёй мала словаў і шмат знакаў, строгі стыль і разьняволеныя вобразы, бяздонны вір пачуцьцяў і бяскрайні краявід мараў, старасьвецкія нетры мовы і немінучая вусьціш бязмоўя. У афармленьні вокладкі выкарыстаны фрагмэнт карціны Аннёла Брандзіна «Партрэт Джавані Мэдычы»... Болей »
Хуан Мануэль Маркас нарадзіўся ў 1950 годзе ў Асунсьёне. Маральны ды інтэлектуальны арыенцір парагвайскага грамадства, Маркас, чые творы перакладзеныя больш чым на 40 моваў, на сённяшні дзень з’яўляецца самым знаным у свеце пісьменнікам з Парагвая. Празаік, публіцыст, літаратурны крытык ды аўтар песень... Болей »
У нядзелю, 11 верасня 1881 года, швейцарская вёска Эльм, што ў кантоне Гларус, пацярпела ад страшэннага камняпаду, выкліканага парушэннем тэхналогіі здабычы шыферу. Франц Холер расказвае пра два апошнія дні перад катастрофай, апісваючы іх з перспектывы сямігадовай Катарыны Дыш, дзяўчынкі, якая вельмі... Болей »