en

На выпаленых сонцам узгорках Мінскага марэннага ўзвышша, пасярод тарфяных лугоў – былых балотаў поймы ракі Свіслач і яе прытокаў, у 12 кіламетрах ад беларускай сталіцы размяшчаецца горад Заслаўе (старажытны Ізяслаўль, у пазнейшыя часы Жаслаўль, Заслаў). Упершыню ён згадваецца ў летапісах пад 1127 г. Але тады ён быў ужо развітым горадам, цэнтрам удзельнага княства. Аналіз летапісных падзей, падмацаваны археалагічнымі даследаваннямі, дазволіў навукоўцам прызнаць датай заснавання Заслаўя 985 г.

З глыбіні стагоддзяў да нас дайшлі заслаўскія старажытнасці – гістарычныя помнікі, на базе якіх у 1986 г. утвораны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе". Галоўнымі задачамі музея-запаведніка з'яўляюцца захаванне, вывучэнне і папулярызацыя здабыткаў заслаўскай даўніны. Канешне, гэтым дзейнасць музейнай установы не абмяжоўваецца. У якасці звышзадач выступаюць развіццё інтэлектуальных, маральных і творчых магчымасцей суайчыннікаў, выхаванне ў іх нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне да спадчыны нацыянальнай і агульначалавечай культуры. Усё разам натхняе музей-запаведнік прытрымлівацца актыўнай пазіцыі ў сучасным культурным жыцці.

Сёння гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" прадстаўляе сабой складаную сістэму аб'ектаў і ахоўных тэрыторый, аб'яднаных паміж сабой гістарычна, тэматычна і функцыянальна. Пад аховай запаведніка знаходзяцца 113 га старажытнай часткі горада, помнікі міжнароднага і рэспубліканскага гучання, такія як гарадзішча "Замэчак" (X-XIстст., летапісны Ізяслаўль), курганныя могільнікі X-XIстст., гарадзішча "Вал" з былым кальвінскім зборам (XI-XVII стст., заслаўскі замак), касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (другая палова XVIIIст.).

Для шырокага кола наведвальнікаў адчынены музейна-выставачны комплекс, этнаграфічны комплекс "Млын", музей-ДОТ, Дзіцячы музей міфалогіі і лесу.

Віталь Казлоўскі

Крыніца: http://www.zaslaue.by/

Гісторыка-культурны музей-запаведнік Заслаўе

Гісторыка-культурны музей-запаведнік Заслаўе. Publications

pdf

Заслаўе. Карані нашага радаводу

матэрыялы канферэнцыі

Сёння ў адным са старажытных гарадоў нашай краіны Заслаўі адбываюцца значныя падзеі – праходзіць VI Беларускі фестываль камернай музыкі «Заслаўе-2006. Музыка старадаўніх сядзібаў», а ў яго рамках навукова-практычная канферэнцыя «Заслаўе. Карані нашага радаводу». Месцам правядзення гэтых мерапрыемстваў... More »

pdf

Старажытныя гарады. Праблемы даследавання, музеефікацыі, захавання помнікаў і гістарычных тэрыторый

матэрыялы канферэнцыі

Полоцк является одним из древнейших городов Беларуси, и поэтому вполне логичным было в 1967 г. принятие решения об основании в г. Полоцке историко-археологического заповедника. Его границы были определены постановлением Витебского облисполкома в 1969 г. Заповедник тогда являлся филиалом Витебского областного... More »

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org