- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння ў адным са старажытных гарадоў нашай краіны Заслаўі адбываюцца значныя падзеі – праходзіць VI Беларускі фестываль камернай музыкі «Заслаўе-2006. Музыка старадаўніх сядзібаў», а ў яго рамках навукова-практычная канферэнцыя «Заслаўе. Карані нашага радаводу». Месцам правядзення гэтых мерапрыемстваў Заслаўе абрана невыпадкова. Гэты горад мае цікавую, багатую гісторыю і моцныя культурныя традыцыі, якія паспяхова захоўваюцца і ўзбагачаюцца жыхарамі горада. Айчынныя і замежныя навукоўцы ніколі не абміналі ўвагаю Заслаўе: яго вывучалі Дз.І. Даўгяла, А.М. Ляўданскі, Э.М. Загарульскі. Вялікая заслуга ў вывучэнні горада належыць супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі Г.В. Штыхаву і асабліва Ю.А. Зайцу.