- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     Распавядаем, чаму француз Барыс Буанняр (Boris Boignard) прыехаў у Беларусь, як гатаваць слімакоў і ці смакуюць яны вясковым жанчынам. Глядзіце новае выданне «Welcome ў Беларусь». Кар’еру ён распачаў у роднай Францыі з працы бармэнам і самелье, а затым памочнікам і шэф-кухарам рэстарана. Цяпер ён жыве ў вёсцы Стражэвічы на Віцебшчыне. Барыс перабраўся ў Беларусь пяць гадоў таму з французскага мястэчка, бо ажаніўся з віцяблянкай.
