en

«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.

Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.

Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».

БелсатTV

БелсатTV

«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.

Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.

Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».

БелсатTV. Publications

Intermarium

Як беларусы аб’ядналі Усход і Захад

Уніяцкая царква, заснаваная на беларускіх землях у канцы XVI стагоддзя, – бясспрэчна, важны фактар рэлігійнага, культурніцкага і грамадска-палітычнага жыцця Беларусі цягам некалькіх стагоддзяў. У праграме «Intermarium» высвятляем ролю ўніяцкай царквы ў еўрапейскай цывілізацыі. Сёння асноўны дыскурс вядзецца... More »

Беларускі свет

Як расстрэльвалі пратэстоўцаў. Сведчанні

У Чэхіі праграма медычнай эвакуацыі «Medevac» дапамагае рэабілітавацца беларусам, пацярпелым ад гвалту сілавікоў падчас паслявыбарчых пратэстаў. Мянчук распавёў праграме «Беларускі свет» сваю гісторыю. Аляксандра эвакуявалі з Беларусі ў Чэхію з двума агнявымі раненнямі. У выбарчы вечар ён пастанавіў... More »

Загадкі беларускай гісторыі

Чаму палякі ў Літве гавораць па-беларуску
Краўцэвіч Аляксандр

Шырокае выкарыстанне ў ВКЛ беларускай мовы нікога не дзівіць, бо яна была дзяржаўнаю. Але і потым, у часы паланізацыі і русіфікацыі, беларуская мова працягвала заваёўваць усё новыя прасторы. Чаму? У Беларусі шмат балцкіх тапонімаў. Гэта сведчаць пра тое, што славяне каланізавалі гэтыя тэрыторыі, а мясцовых... More »

Беларускі свет

Інсульт праз сілавікоў: шматдзетная маці праходзіць рэабілітацыю ў Вроцлаве

Вроцлаў стаў часовым прытулкам для беларускіх уцекачоў, якія праходзіць рэабілітацыю пасля дзеянняў сілавікоў і ціску, што зазналі на радзіме. За што пенсіянерцы з Ліды пагражала чатыры крымінальныя справы? Даведаемся ў праграме «Беларускі свет». У Юліі Сахарук пасля перажытага стрэсу здарыўся інсульт.... More »

Загадкі беларускай гісторыі

Ці можа Лукашэнка адмовіцца ад русіфікацыі?
Краўцэвіч Аляксандр

На думку Аляксандра Краўцэвіча, сёння можна казаць пра ментальную акупацыю Беларусі Расеяй. Праяўляецца гэта ў русіфікацыі ўсіх бакоў жыцця, а галоўнае – у атаясамленні беларусаў з расейцамі. Ілюстрацыяй ментальнай акупацыі Беларусі Расеяй можа служыць наступная гісторыя. «Я мяняў апоны на станцыі шынамантажу... More »

Беларускі свет

Беларусы пра жыццё ў Расеі

Расея – тая краіна, куды беларус можа пераехаць без візы і хутка ўладкавацца на працу. Рэпрэсіі з боку ўладаў паспрыялі буйной хвалі эміграцыі з Беларусі менавіта ў гэтую краіну. Хто дапамагае беларусам, якія збеглі ад рэжыму, знайсці працу ў Маскве, даведаемся ў праграме «Беларускі свет». Гэта горад... More »

Загадкі беларускай гісторыі

Ад ВКЛ да Лукашэнкі: калі Беларусь была беларускаю?
Краўцэвіч Аляксандр

«Якая розніца, якой мовай карыстацца?» – можа запытаць расейскамоўны беларус. Здавалася б, няма розніцы. Але чаму тады падымаецца такая хваля супраціву, калі прапаноўваюць увесці толькі адну дзяржаўную мову – беларускую? Мова, якую сёння мы называем беларускай, фармавалася не адну сотню гадоў. Сучасная... More »

Беларускі свет

Шлях рэабілітацыі пасля катаванняў

Псіхалагічная рэабілітацыя тых, хто пацярпеў ад гвалту сілавікоў, і чаму Ціханоўская – добрая вучаніца – у праграме «Беларускі свет». У Чэхіі працягвае працу праграма медычнай эвакуацыі Medevac , якая дапамагае рэабілітавацца беларускам і беларусам, пацярпелым ад гвалту сілавікоў падчас паслявыбарчых... More »

Загадкі беларускай гісторыі

Як ХХ ст. падрыхтавала беларусаў да незалежнасці
Краўцэвіч Аляксандр

Беларускія пратэсты 2020 г. паказалі, што беларусы не «народзец», а народ з пачуццем уласнай годнасці. Гэта было б немагчыма, калі б беларусы не здолелі з годнасцю прайсці праз усе выпрабаванні ХХ ст. Ворагі беларушчыны могуць бясконца казаць пра тое, што Беларусь атрымала незалежнасць выпадкова, як... More »

Беларускі свет

Дырэктарку «MolaMola» пераследавалі за супрацу з Эдуардам Бабарыкам

Пераслед дырэктаркі краўдфандынгавых платформаў «MolaMola» і «Вулей», палітычная эміграцыя працаўніка «Беларуськалію» і новыя песні, спектаклі ды першая кніга акторкі Ганны Хітрык. Пра гэта – у праграме «Беларускі свет». Дырэктарка кампаніі Аліна Лісаковіч, якой належаць краўдфандынгавыя платформы «MolaMola»... More »

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org