- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
Філосаф, прафесар Анатоль Міхайлаў выявіў сябе як таленавіты менэджэр. У 1990-я гг. у Менску ён здолеў стварыць Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ), які вельмі хутка заняў прыстойнае месца ў сістэме вышэйшай адукацыі краіны. Пра ЕГУ стала вядома і за мяжою. Выкладчыкі універсітэту на роўных разважалі... Болей »
Вольга Іпатава – знакамітая пісьменніца і грамадская дзяячка, якая цягам жыцця па-мастацку даследуе і перастварае гісторыю сваёй краіны. У перадачы паказваецца дарога пісьменніцы ад дзяцінства, праведзенага ў дзіцячым доме, да творчых дасягненняў і здабыткаў, праз пераадоленне парогаў і перашкодаў. У... Болей »
Алесь Бяляцкі (нарадзіўся 25 верасьня 1962 г.) — беларускі грамадзкі дзяяч і праваабаронца. Нарадзіўся ў Сартавальскім раёне Карэліі (РСФСР). Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт і асьпірантуру Інстытута літаратуры АН Беларусі. У 1986 г. Бяляцкі быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў... Болей »
Ейны голас пазнаюць нават тыя, хто не ведае яе прозвішча. Зінаіда Бандарэнка для мільёнаў беларусаў - гэта перадусім голас. Але тыя, хто знаёмы з ёй асабіста, ведаюць, што за гэтым голасам стаіць чалавек з крыштальным характарам, які не паддаецца непрыемнасцям лёсу. Яна палічыла за лепшае сысці з публічнага... Болей »
Цяжка пералічыць усе пасады і званні героя. Карэспандэнт «Праўды» ў 1968–1972 гг., галоўны рэдактар часопіса «Маладосць», кіраўнік дзяржаўных тэлевізіі ды радыё, сталы прадстаўнік Беларусі ў ААН, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Грунтам для пытанняў да Генадзя Бураўкіна сталіся яго ўласныя выказванні... Болей »
Запрашаем наведаць Падляшша, дзе жыве шмат беларусаў. Пазнаёмцеся з іхнаю штодзённасцю і святамі, працаю і адпачынкам. Нягледзячы на тое, што жывуць ў іншай краіне, яны захавалі памяць пра свае этнічныя карані, беларускую ментальнасць і па-ранейшаму захоўваюць беларускія традыцыі. Цыкл публіцыстычных... Болей »