en

Бабуля паказвае іспанцу жэстамі, як даіць карову. Італьянец вучыць старога вяскоўца вымаўляць слова «belissimo!». Як замежнікі адкрываюць для сябе Беларусь, а беларусы – замежнікаў? Героі праграмы прыехалі ў Беларусь па бязвізавым рэжыме або з нагоды працы, стажыроўкі, вучобы ці жаніцьбы. Што і падабаецца ў нашай краіне, а што раздражняе? Абед у сталоўцы, пракат ровараў ці пасадка памідораў у гародзе – усё гэта выклікае бурную рэакцыю як гасцей, гэтак і тых, з кім яны сутыкаюцца.

Welcome ў Беларусь

Welcome ў Беларусь

Бабуля паказвае іспанцу жэстамі, як даіць карову. Італьянец вучыць старога вяскоўца вымаўляць слова «belissimo!». Як замежнікі адкрываюць для сябе Беларусь, а беларусы – замежнікаў? Героі праграмы прыехалі ў Беларусь па бязвізавым рэжыме або з нагоды працы, стажыроўкі, вучобы ці жаніцьбы. Што і падабаецца ў нашай краіне, а што раздражняе? Абед у сталоўцы, пракат ровараў ці пасадка памідораў у гародзе – усё гэта выклікае бурную рэакцыю як гасцей, гэтак і тых, з кім яны сутыкаюцца.

Welcome ў Беларусь. Publications

Welcome ў Беларусь

Амерыканец прабег 300 км да радзімы продкаў

Дзяды амерыканца Джэрэда Гоўлдмэна эмігравалі з беларускага Палесся ў ЗША ў 1910 годзе. Хлопец вырашыў наведаць месца, адкуль паходзяць ягоныя продкі. Дзеля гэтага ён прыляцеў у Менск, адкуль выправіўся ў дарогу да малой радзімы дзядоў… бягом. Месца, якое продкі амерыканскага бегуна пакінулі больш за... More »

Welcome ў Беларусь

Нігерыйская мадэль рэкламуе беларускія вышыванкі

Прыехаць у Менск дзеля моднай фотасесіі? Не кожнаму замежніку такое прыйдзе ў галаву. Здзяйсняць незвычайныя мары ў нашай краіне гасцям з усяго свету дапамагае праграма «Welcome ў Беларусь». Іфунанья Дымаку (Ifunanya Dimaku) прыехала ў Горадню вучыцца ў медычным універсітэце. Але з куды большым захапленнем... More »

Welcome ў Беларусь

У беларускіх балотах ледзь не з’елі аўстралійца

Чым можа здзівіць і напалохаць аўстралійца Беларусь? Падавалася б, што чалавек з краіны, дзе скачуць кенгуру, у балотах сядзяць кракадзілы, а на дрэвах – каалы, падрыхтаваны да ўсяго. Але ж у нашых мясцінах водзяцца бязлітасныя пачвары, страшнейшыя за любую чупакабру! Усё пачыналася досыць прыемна. Эндру... More »

Welcome ў Беларусь

Напалеону і не снілася: францужанкі купаюцца ў Бярэзіне

‘C’est la Bérézina’ кажуць французы пра нейкае няшчасце або катастрофу. Выраз замацаваўся пасля паразы напалеонаўскай арміі на рацэ Бярэзіна ў 1812 годзе. Для Інгрыд Пансі ды Афэлі Гіюўэ-Лямі, якія прыехалі ў Беларусь з Францыі, прайсціся па напалеонаўскіх мясцінах і паплаваць у той самай Бярэзіне –... More »

Welcome ў Беларусь

Што ў беларускім танцы для грузіна самае складанае

Гіві Кбілашвілі цягам трох гадоў жыве ў Менску. Ён – саліст грузінскага балету «Lelo». Каб папоўніць рэпертуар беларускім танцам, Гіві едзе на фэст «Пятровіца» ў Любанскі раён. Герой праграмы – прафесіянал, але ці зможа ён пераняць беларускую манеру танцу? Паводле Сяргея Выскваркі, даследніка і папулярызатара... More »

Welcome ў Беларусь

Аргентынец у беларускай чарнобыльскай зоне: Тут квітнее ўсё, апроч нас

Першы год у Беларусі адкрылі турыстам зону адчужэння пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аргентынскі падарожнік Сант’яга Лютэра, фатограф і блогер-пачатковец, які аб’ездзіў усю Еўропу, ужо быў на ўкраінскім баку чарнобыльскай зоны. Яму не цярпіцца параўнаць яе з тым, што ў Беларусі. Шлях аргентынца ляжыць... More »

Welcome ў Беларусь

Афрыканец у беларускай лазні: Я думаў, што памру

Элі Мубэнга прыехаў у Наваполацк з афрыканскай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, каб вывучаць расейскую мову. Хлопец размаўляе на сямі мовах свету, захапляецца беларускімі кветкамі ды прыгожа спявае. Ад сяброў хлопец даведаўся пра беларускую лазню і захапіўся ідэяй яе наведаць. Але трапіць у гарадскую... More »

Welcome ў Беларусь

Як расейскі актор патрапіў у беларускае кіно

Ягор Рыбакоў – актор кіно і тэатру з Масквы. Ён упершыню ў Беларусі і мае на мэце не толькі наведаць выдатныя мясціны нашага краю, але і трапіць у беларускае кіно. Сваю вандроўку ён пачынае з Музею гісторыі беларускага кіно. Ягор гэтак натхняецца стужкамі, пра якія тут распавядае экскурсавод Вольга Тарасевіч... More »

Welcome ў Беларусь

Каго сустрэў італьянец на дыскатэцы ў сельскім клубе пад Драгічынам?

Італьянец Рабэрта марыў адчуць атмасферу беларускага жыцця ў правінцыі, а таксама апынуцца на вясковай дыскатэцы. Дзеля гэтага каманда праграмы «Welcome ў Беларусь» выпраўляецца разам з ім у палескую вёску Заверша, што пад Драгічынам, зрабіўшы прыпынак у самім горадзе. Райцэнтр уражвае Рабэрта, ён параўноўвае... More »

Welcome ў Беларусь

Нямецкая турыстка каштуе дранікі і корань лопуху. Якая страва палюбілася ёй найбольш?

Вегетарыянка Анна Штайнман з Нямеччыны прыехала ў Беларусь у гастранамічны тур і не стрымалася, каб не з’есці пальцам пханай каўбасы. А ўсё таму, што дзяўчына ўпэўненая: каб зразумець культуру краіны, трэба пакаштаваць ежу, якую ў ёй гатуюць. Чым яшчэ беларускія кухары здзіўлялі нямецкую турыстку, глядзіце... More »

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org