- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     Бранавасарубі Cівабаларатнам прыехала ў Беларусь са Шры-Ланкі, каб атрымаць міжнародную медычную адукацыю. Цяпер яна праходзіць практыку ў аддзяленні нейрахірургіі ў Абласным клінічным шпіталі Віцебску. Для спрашчэння свайго жыцця ў Беларусі яна скараціла імя аж на 8 літараў – Брана. «З самага дзяцінства я хацела жыць у месцы, дзе шмат снегу і вельмі холадна, дзе менш сонца, чымся ў маёй краіне. Дождж – гэтаксама вельмі важны ў маім жыцці. Калі пачынае падаць дождж, я бягу ў сваёй піжаме або ў тым адзенні, якое на мне ёсць, танчу або проста шпацырую адна. Нават без плашча або парасона», – распавядае Брана.
