- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     «Купіў падручнік у Менску і як толькі вярнуўся ў Нямеччыну, пачаў вучыць мову», – распавядае герой новага выдання праграмы «Welcome ў Беларусь». Адкуль такая матывацыя? «Гэта вынік маёй цікавасці да Беларусі, дзе я апынуўся выпадкова», – тлумачыць Бэньямін Гаўзнэр. Пасля заканчэння школы ў 2013-м ён не хацеў адразу паступаць ва ўніверсітэт, каб папрацаваць валанцёрам у іншай краіне. Знайшоў такую магчымасць у Беларусі і падумаў, што гэта будзе цікавы вопыт, таму што гэта – «невядомая краіна», якая знаходзіцца зусім недалёка ад Нямеччыны. Бэн валанцёрыў 10 месяцаў.
