- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     Запрашаем у вандроўку па Беларусі разам з кітайскімі студэнтамі Міно Чжан Мін Ланам і Сяў Ўэем. Яны прыехалі ў Беларусь з кітайскай правінцыі Ху-Нань – радзімы Маў Цзэ Дуна, – каб вывучаць расейскую мову. Нашыя героі хочуць працаваць перакладчыкамі ў кітайска-беларускіх праектах. Дарэчы, у чэрвені Беларусь і Кітай дамовіліся пра свабодны візавы рэжым. За некалькі месяцаў праведзеных у нашай краіне, Сяў і Міно ні разу не выбраліся з Менску. Дзякуючы ўдзелу ў нашай праграме «Welcome ў Беларусь» у іх з’явілася добрая нагода павандраваць.
