- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ (Walter von der Vogelweide; каля 1170 – каля 1230), сярэдневяковы нямецка-аўстрыйскі паэт-мінэзінгер, родам з Вены; самы знакаміты прадстаўнік сярэдневерхненямецкай літаратуры; незаможны вандроўны рыцар. Выйшаўшы далёка за межы прыдворнай паэзіі, ствараў пейзажную і любоўную лірыку, глыбіня пранікнення ў якую ды яркая вобразнасць і мова якое пасля яшчэ доўгі час была недасягальная для іншых паэтаў Германіі і Аўстрыі. Вядомы таксама сваімі востра-сатырычнымі творамі-шпрухамі супроць феадальных міжусобіц і папскіх прэтэнзій на ўладу, журботнымі жальбамі з прычыны распаду рыцарскага грамадства.