Тры песні

Фогельвайдэ Вальтэр фон дэр


Пад ліпай

Пад ліпай

Пад голлем ліпы
векавое
тлуміў мне мілы галаву --
і сёння знайшлі б вы,
дзе двое
мы рвалі кветкі і траву.
А з кусточка з-па-над траў –
цёх-цёх-цёх-цёх!--
салавейка нам спяваў.

Я на спатканне
аж ляцела --
пад ліпай міленькі стаіць.
Якое каханне,
святая дзева,
якое шчасце з мілым быць!
Цалаваў мяне сто раз –
цёх-цёх-цёх-цёх!--
губкі й сённека гараць.

Ах, як раскошна,
як суцешна
на траўцы кветкамі прыбраў
ён шлюбнае ложа!
Аж глянуць смешна,
калі хто прагне красак, траў;
ён у ружах пазнае –
цёх-цёх-цёх-цёх!--
пух падушачкі мае.

Каб хто дазнаўся,
што рабілі,--
вой сорам, сорам , бедная!
Як ён кахаўся,
як любілі,
хай знаюць толькі ён і я
ды салоўка-баламут –
цёх-цёх-цёх-цёх!--
што спяваў над намі тут!