- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Галоўная загадка, якую пакінула нам Людміла Русава, — гэта трансгрэсіўнасьць. Вандруючы ў зоне сыходжаньня магчымага й немагчымага, яна безупынна нітавала ўласную знакавую прастору, поўную зьместавых і структурных напластаваньняў. Сэміятычная гульня мастачкі лёгка заблытвае тых, хто імкнецца занадта... Болей »
Знакавай падзеяй у іх жыцці стала «Плошча». Моладзь, студэнты, навучэнцы беларускіх навучальных устаноў у знак пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 года выйшлі на Плошчу. Зладзілі намётавае мястэчка і жылі там, пакуль міліцыя не ліквідавала сілай гэты «беларускі майдан».... Болей »
Яшчэ ў мінулым стагоддзі пад рэдактараствам Аляксея Сапунова вышлі пяць тамоў па гісторыі Віцебска. Выданне "Віцебская даўніна", бадай, адно з найбольш поўных і грунтоўных даследаванняў па гісторыі роднага гораду. Жыццёвы шлях гэтага чалавека цалкам і бесперапынна быў звязаным з гісторыяй. Доўгі час... Болей »
На чалавека палююць часцей, чым на звера. Іншыя гома сапіенсы, вядома. Прынамсі, ягоны анёл-ахоўнік схаваўся, мусіць, вунь за тую аблачынку і роспачна захінае светлы твар лёгкімі рукамі, каб не бачыць перапэцканага гразёю і крывёю падапечнага. Той ушчаміўся спінай у зарослую кісліцай яміну пад вывернутым... Болей »
Камень — падмурак Сусветнага Дрэва. Камень — Пётр, той, хто тройчы адрокся ад свайго Настаўніка, але стаўся падмуркам яго Храма... Паводле Борхеса, некаторы час Заір — рэч, пра якую, раз убачыўшы, чалавек не перастае думаць, пакуль не звар’яцее, знаходзілася ў жылцы мармуру адной з тысячы двухсот калон... Болей »
Гістарычны дэтэктыў… Колькі таямнічага, застрашлівага і рамантычнага можна сустрэць у сутарэннях часу! Чаму напрыканцы XIX ст. забіты былы паўстанец, паплечнік Кастуся Каліноўскага, Вінцэсь Рашчынскі? Якую таямніцу захоўвае каменная жаба з надмагілля? Ці можна ўявіць, каб пяць студэнтаў стварылі Каралеўства... Болей »
Я правяду цябе па сваім родным горадзе, дружа… Магчыма, гэта і твой родны горад, і ты таксама можаш з гордасцю сказаць: “Я – мінчанін”. І нават калі гэта не так, павер: гэты горад – самы прыгожы ў свеце. Ты можаш запярэчыць мне: на свеце столькі гарадоў большых і старажытнейшых, дзе ёсць хмарачосы... Болей »
Зборнік вершаў Людмілы Рублеўскай «Адукацыя» - тым, каго агарнула адзінота, тым, хто пачуўся ў жыцці незразуметым, тым, хто шукае свае карані, каму блізка беларускасць ад часоў паганства па сённяшні дзень. Вершы, сабраныя ў томік – на першы погляд, самы розныя, кожны пра сваё, аднак спалучае іх у адно... Болей »
Можа, у каго іншае меркаванне, але я веру, што мы нараджаемся менавіта там, дзе болей за ўсё патрэбныя. Штопраўда, большасць бачыць сэнс жыцця ў тым, каб месца, якое яны ашчаслівілі сваім з’яўленнем, давала ім як мага болей усяго. Каб я была з такіх людей – таксама пачувала б сябе няшчаснай. Але я шчаслівы... Болей »
Творы вядомых паэтаў Людмілы Рублеўскай /нарадзілася ў 1965 годае ў Мінску/ і Віктара Шніпа /нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Пугачы на Валожыншчыне/ змешчаны пад адной вокладкай невыпадкова. Паэты — сямейная пара. Але нягледаячы, што Людміла і Віктар жывуць пад адной страхой, вершы іх вельмі розныя і... Болей »
Значнае мейсца ў кнізе Людмілы Рублеўскай займаюць вершы і балады на гістарычныя тэмы – як пра канкрэтны час і канкрэтныя асобы – ад Ефрасіньні Полацкай да Валянціна Таўлая, так і міфалягічна-прытчавыя. Паэтка нарадзілася і жыве ў горадзе, і ня дзіўна, што ў яе шмат вершаў пра горад, яго мінулае і сёньняшні... Болей »
Дакрананне даволі перакаўчым паэтычнымсловам да складаных жыццёвых праблем нашага часу, глыбока перажытых паэтэсай, дае ёй сілы для палёту ў Будучае. Чытача прывабіць яе вера ў нашу Бацькаўшчыну, у шчырае сяброўства і сапраўднае каханне і ў тое светлае, што яшчэ ёсць у нашым жыцці...... Болей »
Пазнаёмцеся з людзьмі, якія спрычыніліся да эканамічнага, сацыяльнага, спартовага і культурнага развіцця Беларусі ды свету. Даведайся пра іхні лёс, дакраніцеся да гісторыі. Героі ды антыгероі. Улюбёнцы публікі ды тыя, каго вы ненавідзіце. Пра іх гавораць, спрачаюцца і памятаюць. Зняты апошні кадр. Для... Болей »
Пазнаёмцеся з людзьмі, якія спрычыніліся да эканамічнага, сацыяльнага, спартовага і культурнага развіцця Беларусі ды свету. Даведайся пра іхні лёс, дакраніцеся да гісторыі. Героі ды антыгероі. Улюбёнцы публікі ды тыя, каго вы ненавідзіце. Пра іх гавораць, спрачаюцца і памятаюць.Людміла Мікалаеўна Гразнова... Болей »
У прозе Людмілы Рублеўскай удала спалучаюцца гістарычны, прыгодніцкі, дэтэктыўны жанры, рамантызм і тонкі гумар. Героям даводзіцца разгадваць таямніцы беларускай гісторыі, рабіць складаны выбар паміж здрадай і подзвігам, самаахвярнасцю і спакойным жыццём, шукаць скарбы, біцца на двубоях і змагаца за... Болей »
Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы... Болей »
У дзяцінстве я лічылася непрыгожай дзяўчынкай, і мая мама нават перажывала праз гэта. Усе яе родзічы былі прыгожыя, а тут – на табе! А мне праз гэта былі адны выгоды. Непрыгожая дык непрыгожая, затое, заміж таго, каб чапурыцца неяк ды клапаціцца пра коскі-банцікі-спаднічкі, можна было траціць час на... Болей »
Огонь добрался до серебряной ленты, которая нежно обвивала свечу из белого, душистого воска, произведенного не иначе как пчелиной королевой (хотя нет, королевы не производят воска, даже такого белого). Лента сразу сжалась, почернела, обнаруживая родство не с благородным металлом, а с бумагой, терпеливой... Болей »
Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі... Болей »
Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў 18 стагоддзі былога шкаляра Менскага езуіцкага калегіюму, маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацку. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, які здабыў сабе шляхецтва на полі... Болей »