- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У дзяцінстве я лічылася непрыгожай дзяўчынкай, і мая мама нават перажывала праз гэта. Усе яе родзічы былі прыгожыя, а тут – на табе! А мне праз гэта былі адны выгоды. Непрыгожая дык непрыгожая, затое, заміж таго, каб чапурыцца неяк ды клапаціцца пра коскі-банцікі-спаднічкі, можна было траціць час на сапраўдныя рэчы. Вы чулі, каб прыгожая дзяўчынка, якая павісла на цвіку ад гнілой штыкеціны, гарлала на ўсю вуліцу? Так, яна б ціхусенька там усхліпвала, пакуль хто пачуе ды зніме яе з таго цвіка. А непрыгожым няма калі вісець на цвіках – вунь колькі справаў яшчэ да канца дня чакае! (фрагмент)