en

Рагойша Вячаслаў

Рагойша Вячаслаў

Рагойша Вячаслаў Пятровіч (5 чэрвеня 1942 г., мястэчка. Ракаў Валожынского раёна Мінскай вобласці).

Вучыўся ў Ракаўской сярэдняй школе. У 1963 г.закончыў з адзнакай філалагічный факультэт БДУ, у 1967 г. – аспірантуру. У 1965 г. служиў у Савецкай арміі. У 1967 г., пасля абароны кандыдацкой дысертацыі, стаў старшым выкладчыкам, затым дацэнтам кафедры беларускай літаратуры БДУ.

У 1991–1994 гг., паралельна з выкладаннем ва ўніверсітэце, працаваў намеснікам дырэктара Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. На працягу 1994–2016 гг. В.Рагойша узначальваў кафедру тэорыі літаратуры БДУ, з 2016 г. – прафесар кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства БДУ. Літаратуразнавец, крытык, перакладчык, паэт. Доктар філалагічных навук (1993), прафесар (1994). Акадэмік Міжнародной акадэміі наувк Еўразіі (1994). Круг навуковых інтарэсаў: тэорыя і гісторыя беларускай літаратуры, вершазнаўства, беларуска-іншанацыянальныя літаратурныя ўзаемасувязі, паэтыка літаратурнага твора, праблемы тэорыі і практыкі мастацкага перакладу. Як тэкстолаг В. П. Рагойша падрыхтаваў шэраг выданняў.

Актыўна займаецца грамадскай працай. З’яўляўся старшынёй экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь (1996– 2006), кіраваў Міжнародным фондам Янкі Купалы (1994–2016; цяпер яго Ганаровы старшыня). З 2006 г. В.Рагойша – старшыня савета по абароне дысертацый при БДУ Д 02.01.12 па беларускай, рускай і зармежных літаратурах. Ён старшыня секцыі беларускай мовы і літаратуры Навукова-метадычнага аб’яднання Міністэрства адукацыі Беларусі; член Беларускага камітэта славістаў і інш.

Асноўныя працы: «Паэтыка Максіма Танка. Культура вобраза. Характар верша» (1968), «Пераклаў Якуб Колас…» (1972), «Карані дружбы: Беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемааасувязі пачатку ХХ ст.» (1976; у сааўтарстве), «І нясе яна дар…» (1977), «Паэтычны слоўнік» (1979, 1987, 2004), «Проблемы перевода с близкородственных языков» (1980), «Напісана рукой Купалы» (1981), «Кантакты» (1982), «Вяршыні. З невядомага і забытага пра Я. Купалу, Я. Коласа, М. Багдановіча» (1991), «І адгукнецца слова ў слове…» (1992), “Полюс цяпла: Вершы” (2007), «Беларускае вершаванне» (2010), «Мой Трыглаў: Кніга пра Я. Купалу, Я. Коласа, М. Багдановіча» (2012), «Верш. Паэзія : энцыклапедычны даведнік” (2020), “Дзесяць саг пра Караткевіча” (2020), “Вочы ў вочы, мыслі ў мыслі: Кніга перакладной паэзіі” (2013) і інш.

Аўтар і сааўтар многіх падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школьнікаў і студэнтаў: «Беларуская літаратура ХІХ ст.: Хрэстаматыя» (1971, 1988), «Тэорыя літаратуры ў тэрмінах» (2001), «Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны і паняцці: для школьнікаў і абітурыентаў» (2009), «Уводзіны ў літаратуразнаўства» (у 2 ч. 2010–2012), вучэбны дапаможнік для 9-х класаў «Беларуская літаратура» (2011, 2019), «Украінская літаратура і ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі» (у 3 ч. 2012–2016), «Тэксталогія і яе дапаможныя навукі» (2015), “Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка” (2019) і інш. Узнагароджаны медалём «20 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941– 1945 гг.» (1965), медалём Францыска Скарыны (1994), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999), ордэнам Францыска Скарыны (2012); яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работіик БДУ» (2012) і інш.

Е-mail: v.rahoisha@tut.by.

Рагойша Вячаслаў :: Publications

pdf

Вочы ў вочы, мыслі ў мыслі

кніга перакладной паэзіі
Рагойша Вячаслаў

Кніга гэта — своеасаблівы падрахунак зробленага Вячаславам Рагойшам як перакладчыкам паэзіі. Яе склалі ўвасобленыя ім па-беларуску выбраныя вершаваныя творы найперш украінскіх аўтараў, сярод іх — знакамітая драма-феерыя Лесі Украінкі «Лясная песня». У асобны раздзел кнігі ўвайшлі творы паэтаў сербскіх...… More

pdf

Мой Трыглаў

Кніга пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча
Рагойша Вячаслаў

Кнігу склалі новыя артыкулы і эсэ доктара філалагічных навук, прафесара Вячаслава Рагойшы пра малавядомыя старонкі жыцця і творчасці трох класікаў беларускай літаратуры, што ўяўляюцца яму ў вобразе Трыглава — найвышэйшай гары Славеніі. У прыватнасці, чытач даведаецца пра Янку Купалу як бацьку нацыі...… More

pdf

Беларуская літаратура

Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання
Рагойша Вячаслаў, Шамякіна Таццяна, Кабржыцкая Таццяна, Праскаловіч Вольга

Вывучаючы літаратуру ў папярэдніх класах, вы пазнаёміліся з некаторымі фальклорнымі тэкстамі, вершаванымі і празаічнымі творамі асобных беларускіх пісьменнікаў. Пры гэтым атрымалі ўяўленне і пра літаратуру як від мастацтва, пра сутнасць паэзіі, прозы, публіцыстыкі, пра эпічны, лірычны і драматычны роды...… More

pdf

Беларускае вершаванне

Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філалагічных спецыяльнасцях
Рагойша Вячаслаў

У вучэбным дапаможніку "Беларускае вершаванне" разглядаецца цэлы шэраг пытанняў, звязаных як з гісторыяй і тэорыяй беларускага верша (верш і проза, верш і паэзія, сістэмы вершавання, віды верша, верлібр і г. д.), так і з функцыянаваннем верша ў сістэме беларускай паэтычнай творчасці ("беларускі верш"...… More

pdf

Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці

для школьнікаў i абітурыентаў
Рагойша Вячаслаў

У слоўніку разглядаюцца ўсе тэарэтыка-літаратурныя паняцці, якія прадугледжаны ў новых праграмах па беларускай i рускай літаратурах для агульнаадукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь. Можа аказаць дапамогу як вучням, так i абітурыентам, студэнтам у галіне гісторыі i тэорыі літаратуры, літаратурна-мастацкай...… More

pdf

Полюс цяпла

вершы
Рагойша Вячаслаў

Кнігу «Полюс цяпла» вядомага гісторыка і тэарэтыка літаратуры, доктара філалагічных навук, прафесара Вячаслава Рагойшы склалі асобныя вершы, якія на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў «здараліся» ў яго побач з напісаннем артыкулаў, манаграфій, «Паэтычнага слоўніка», перакладамі на беларускую мову паэтычных...… More

pdf

Паэтычны слоўнік


Рагойша Вячаслаў

У слоўніку доктара філалагічных навук, прафесара В. П. Рагойшы тлумачыцца каля тысячы тэрмінаў па тэорыі паэзіі. Улічваюцца дасягненні сучаснай літаратуразнаўчай думкі ў галіне агульнай паэтыкі і паэтыкі верша, вопыт паэзіі народаў СНД і замежных краін. Асноўная ўвага ўдзяляецца гісторыі і тэорыі беларускага...… More

pdf epub

Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў-філолагаў і журналістаў
Рагойша Вячаслаў

У ВМК "Уводзіны ў літаратуразнаўства: Вершаванне", які грунтуецца на аднайменным курсе лекцый В. П. Рагойшы (Мн.: БДУ, 2002) змешчаны хрэстаматыйны матэрыял па метрыцы і рытміцы, рыфміцы і строфіцы беларускага верша. Дадзены тлумачэнні асноўных паняццяў і тэрмінаў, пытанні і заданні для кантролю самастойнай...… More

pdf

На шляху да Парнаса

Даведнік маладога літаратара
Рагойша Вячаслаў

Кнігу «На шляху да Парнаса» можна лічыць не толькі даведнікам маладога літаратара, але і даведнікам чытача: у ёй тлумачацца асноўныя літаратуразнаўчыя паняцці, без ведання якіх не зможа абысціся як пачынаючы пісьменнік, так і той, хто разгортвае кнігу паэзіі ці прозы і жадае глыбей зразумець і аб'ектыўна...… More

Тэорыя літаратуры ў тэрмінах

Дапаможнік
Рагойша Вячаслаў

Дапаможнік змяшчае больш за 1100 літаратуразнаўчых паняццяў якія аўтар трактуе ў многім па-новаму, больш грунтоўна і дьшамічна, у развцці, — у катэксце з іншымі культуралагічнымі дысцыплінамі: фальклорам, міфалогіяй, гісторыяй беларускай і сусветнай літаратур, герменеўтыкай. Кніга дапаможа абнавідь выкладанне...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org