be

Рагойша Вячаслаў

Рагойша Вячаслаў

Рагойша Вячаслаў Пятровіч (5 чэрвеня 1942 г., мястэчка. Ракаў Валожынского раёна Мінскай вобласці).

Вучыўся ў Ракаўской сярэдняй школе. У 1963 г.закончыў з адзнакай філалагічный факультэт БДУ, у 1967 г. – аспірантуру. У 1965 г. служиў у Савецкай арміі. У 1967 г., пасля абароны кандыдацкой дысертацыі, стаў старшым выкладчыкам, затым дацэнтам кафедры беларускай літаратуры БДУ.

У 1991–1994 гг., паралельна з выкладаннем ва ўніверсітэце, працаваў намеснікам дырэктара Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. На працягу 1994–2016 гг. В.Рагойша узначальваў кафедру тэорыі літаратуры БДУ, з 2016 г. – прафесар кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства БДУ. Літаратуразнавец, крытык, перакладчык, паэт. Доктар філалагічных навук (1993), прафесар (1994). Акадэмік Міжнародной акадэміі наувк Еўразіі (1994). Круг навуковых інтарэсаў: тэорыя і гісторыя беларускай літаратуры, вершазнаўства, беларуска-іншанацыянальныя літаратурныя ўзаемасувязі, паэтыка літаратурнага твора, праблемы тэорыі і практыкі мастацкага перакладу. Як тэкстолаг В. П. Рагойша падрыхтаваў шэраг выданняў.

Актыўна займаецца грамадскай працай. З’яўляўся старшынёй экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь (1996– 2006), кіраваў Міжнародным фондам Янкі Купалы (1994–2016; цяпер яго Ганаровы старшыня). З 2006 г. В.Рагойша – старшыня савета по абароне дысертацый при БДУ Д 02.01.12 па беларускай, рускай і зармежных літаратурах. Ён старшыня секцыі беларускай мовы і літаратуры Навукова-метадычнага аб’яднання Міністэрства адукацыі Беларусі; член Беларускага камітэта славістаў і інш.

Асноўныя працы: «Паэтыка Максіма Танка. Культура вобраза. Характар верша» (1968), «Пераклаў Якуб Колас…» (1972), «Карані дружбы: Беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемааасувязі пачатку ХХ ст.» (1976; у сааўтарстве), «І нясе яна дар…» (1977), «Паэтычны слоўнік» (1979, 1987, 2004), «Проблемы перевода с близкородственных языков» (1980), «Напісана рукой Купалы» (1981), «Кантакты» (1982), «Вяршыні. З невядомага і забытага пра Я. Купалу, Я. Коласа, М. Багдановіча» (1991), «І адгукнецца слова ў слове…» (1992), “Полюс цяпла: Вершы” (2007), «Беларускае вершаванне» (2010), «Мой Трыглаў: Кніга пра Я. Купалу, Я. Коласа, М. Багдановіча» (2012), «Верш. Паэзія : энцыклапедычны даведнік” (2020), “Дзесяць саг пра Караткевіча” (2020), “Вочы ў вочы, мыслі ў мыслі: Кніга перакладной паэзіі” (2013) і інш.

Аўтар і сааўтар многіх падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школьнікаў і студэнтаў: «Беларуская літаратура ХІХ ст.: Хрэстаматыя» (1971, 1988), «Тэорыя літаратуры ў тэрмінах» (2001), «Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны і паняцці: для школьнікаў і абітурыентаў» (2009), «Уводзіны ў літаратуразнаўства» (у 2 ч. 2010–2012), вучэбны дапаможнік для 9-х класаў «Беларуская літаратура» (2011, 2019), «Украінская літаратура і ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі» (у 3 ч. 2012–2016), «Тэксталогія і яе дапаможныя навукі» (2015), “Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка” (2019) і інш. Узнагароджаны медалём «20 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941– 1945 гг.» (1965), медалём Францыска Скарыны (1994), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999), ордэнам Францыска Скарыны (2012); яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работіик БДУ» (2012) і інш.

Е-mail: v.rahoisha@tut.by.

Рагойша Вячаслаў. Выданьні

Слоўнік-мінімум па літаратуразнаўству

Слоўнік-мінімум па літаратуразнаўству


Рагойша Вячаслаў

У “Слоўніку-мінімуме па літаратуразнаўству” вытлумачана каля 450 тэрмінаў, з іх каля 100 асноўных i 350 адсылачных. Тэорыя літаратуры максімальна спалучана з гісторыяй літаратуры, найперш — беларускай. Амалъ кожны артыкул утрымлівае не толькі неабходныя тэарэтычныя звесткі, але з‘яўляецца і своеасаблівай... Болей »

І адгукнецца слова ў слове
pdf

І адгукнецца слова ў слове

Літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ, дыялогі
Рагойша Вячаслаў

У беларускай літаратуры, багатай сваімі драмамі i трагедыямі, постаць Сяргея Палуяна (1890-1910), бадай, самая трагічная. Ад прыроды надзелены, не пабаімся сказаць, геніяльнымі задаткамі, вялікі жыццялюб i працалюб, ён змог папрацаваць у літаратуры ўсяго адзін год, загінуў у дзевятнаццаць з палавінай... Болей »

Вяршыні
pdf

Вяршыні

З невядомага i забытага пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча
Рагойша Вячаслаў

Сілуэт сучаснай беларускай літаратуры вызначаюць найперш тры вяршыні: Купала, Колас i Багдановіч. Асобныя невядомыя ці забытыя сёння сцяжыны ix няпростага творчага шляху ўваскрашаюцца ў гэтай кнізе, напісанай з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства ў форме захапляючага эўрыстычнага пошуку: Адрасуецца... Болей »

Там, дзе бруіцца Іслач... / Там, где струится Ислочь...
pdf

Там, дзе бруіцца Іслач... / Там, где струится Ислочь...


Рагойша Вячаслаў

Усякае падарожжа пачынаецца з дарогі. Наша — не выключэнне. І пачнём яго са стольнага Мінска, дакладней — з яго заходняй часткі, адкуль вырываецца на вольны прастор прамая, як след рэактыўнага самалёта, бетонная аўтастрада — Ракаўская шаша. Куды ён вядзе, гэты сучасны гасцінец, і чым ён такі славуты... Болей »

Слядамі Знічкі
pdf

Слядамі Знічкі

Пра Сяргея Палуяна
Кабржыцкая Таццяна, Рагойша Вячаслаў

Сярод важнейших літаратурных падзей апошняга часу — вяртанне чытачам імя i творчасці трагічна-легендарнага беларускага дарэвалюцыйнага крытыка i публіцыста, сябра Я. Купалы i М. Багдановіча Сяргея Палуяна (1890-1910), стагоддзе з дня нараджэння якога спаўняецца ў кастрычніку гэтага года. Т. Кабржыцкай... Болей »

Кантакты
pdf

Кантакты

Літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ
Рагойша Вячаслаў

Кнігу склалі літаратурна-крытычныя артыкулы i літаратурныя эсэ, у якіх асвятляюцца кантакты беларускай літаратуры i культуры з літаратурай i культурай народаў СССР. Частка артыкулаў (пра Цётку, Максіма Багдановіча i інш.) напісана на аснове малавядомых фактаў, расшуканых у архівах i даўніх перыядычных... Болей »

Напісана рукой Купалы
pdf

Напісана рукой Купалы

Архіўныя знаходкі
Рагойша Вячаслаў

У аснову кнігі-эсэ пра народнага паэта Беларусі Янку Купалу пакладзены невядомыя раней факты з яго біяграфіі, пісьмы, выступленні, артыкулы, творы, якія не ўвайшлі ў Зборы твораў. Разлічана на шырокае кола чытачоў.... Болей »

Гутаркі пра верш

Гутаркі пра верш

Метрыка. Рытміка. Фоніка
Рагойша Вячаслаў

У папулярнай форме раскрываецца непаўторны свет вершаванага слова, разглядаюцца асноўныя кампаненты паэтыкі верша — метрыка, рытміка, фоніка. Разлічаны на настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.... Болей »

І нясе яна дар...
pdf

І нясе яна дар...

Беларуская паэзія па рускай і ўкраінскай мовах
Рагойша Вячаслаў

Калісьці Максім Багдановіч марыў пра час, калі беларуская літаратура, узмацнелая і акрыяўшая, прынясе свой дар не толькі беларускаму народу, але і сусветнай культуры. Сёння наша літаратура нясе гэты дар, шырока перакладаецца на многія мовы свету. Праблемам перакладу беларускай паэзіі на рускую і ўкраінскую... Болей »

Карані дружбы
pdf

Карані дружбы

Беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемасувязі пачатку XX стагоддзя
Кабржыцкая Таццяна, Рагойша Вячаслаў

У кнізе на аснове шматлікіх друкаваных i архіўных матэрыялаў асвятляюцца малавядомыя i невядомыя факты беларуска-украінскіх літаратурных узаемасувязей пачатку XX ст., вызначаюцца ix заканамернасці i эвалюцыя, xapaктap беларуска-ўкраінскага мастацкага перакладу, сувязі творчасці беларускіх пісьменнікаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org